Язэп Дыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Я. Дыла)
Jump to navigation Jump to search
Язэп Дыла
Язэп Дыла.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 2 красавіка 1880(1880-04-02)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 красавіка 1973(1973-04-07) (93 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, перакладчык, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
1-я Усебеларуская нарада архівістаў. Я. Дыла сядзіць першы злева

Язэп Дыла, сапр.: Восіп Лявонавіч ДЫЛА (Псеўданімы і крыптанімы: Н.Бываеўскі; Наз. Бываеўскі; Назар Бываеўскі; Nazar Bywajeuski; А.Дыл; А.Дыла; Анна Дыла; Жорсткі; Л.Жорсткі; Тодар Кулеш; Т.Кулеша; Язэп; Н. Б.; Наз. Б.; Н. Б-і; Н. Б-скі; Наз. Б-скі; Я. Д.; Язэп Д.; Яз. Д-а; 14 (2) красавіка 1880, Слуцк — 7 красавіка 1973, Саратаў, Расія) — беларускі празаік, драматург, грамадскі і культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і паштовага служачага. У 1890—1898 вучыўся ў Слуцкай гімназіі. У 1899 паступіў у Юр'еўскі (Тартускі) ветэрынарны інстытут, адкуль у 1903 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1903—1904 у Мінску працаваў у газеце «Северо-Западный край». У 1905 узначальваў арганізацыйную групу Мінскага камітэта РСДРП. У 1906—1918 у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані, Масквы. У снежні 1917 удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе, у першыя дні работы старшынстваваў на пасяджэннях. Пасля разгону з'езда абраны яго Радай у склад Выканкаму. У студзені — лютым 1919 камісар працы ў Часовым урадзе БССР. Супрацьстаяў палітыцы А. Мяснікова, за што ў лютым 1919 арыштаваны і высланы з Беларусі. У 1921—1924 на розных кіраўнічых пасадах у Мінску, у т.л. у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР, член ЦВК БССР. З 1924 правадзейны член і вучоны сакратар Інбелкульта,, дырэктар Інстытута па вывучэнні мастацтва, дырэктар БДТ-1 (1925—1926), наменік загадчыка Белдзяржкіно.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Падчас арышту інспектар наркамата асветы; 10 красавіка 1931 высланы ў Кунгур Пермскай вобласці на 5 гадоў. Потым жыў і працаваў у Саратаве. 22 жніўня 1938 зноў арыштаваны (10.3.1939 справа спынена). Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымі­нальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15 лістапада 1957 г. Асабовая справа Дылы захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У шлюбе ад жонкі Дамінікі меў дачку Ганну.[1]

Дэбютаваў у 1912 «Нашай Ніве».

Памёр у Саратаве, не дажыў адзін тыдзень да 93 гадоў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Творы. Мн., 1981;
  • Праз гады барацьбы і выпрабаванняў // Крыніца. 1989, № 1.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]