Позні перыяд (Егіпет)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Позняе царства, ці Позні перыяд — апошні перыяд росквіту ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 7—4 ст. да н.э., час праўлення XXVI—XXX дынастый.

Выкарыстаўшы канфлікты паміж асірыйскімі і кушыцкімі заваёўнікамі, уладары Саіса Неха І і Псаметых І захапілі ўладу ў краіне.

Пачаўся апошні перыяд росквіту Егіпта — панаванне XXVI дынастыі (т.зв. саіскі рэнесанс). Ён характарызаваўся палітычнай незалежнасцю, эканамічным і культурным адраджэннем. Егіпет праводзіў актыўную знешнюю палітыку ў Азіі, паспяхова адбіваў уварванні вавіланян.

У 525 да н.э. напад на персідскага цара Камбіса паклаў канец незалежнасці Егіпта. Ён ператварыўся ў сатрапію Персідскай імперыі (за выключэннем кароткага перыяду незалежнасці ў часы XXIX і XXX дынастый).

У 343 г. да н. э. персідскі цар Артаксеркс III (Ох) перамог Нектанеба II і зноў ненадоўга падпарадкаваў Егіпет Персіі. У выніку паходу Аляксандра Македонскага Егіпет трапіў пад уладу Македоніі (332 да н.э.). У 305 да н.э. македонскі намеснік заснаваў уласную дынастыю (гл. Пталамеі), якая правіла ў Егіпце да рымскага заваявання ў 30 да н.э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]