Плывун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плывун
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,0[1] м
Даўжыня 4,7 км
Шырыня 0,13 км
Плошча 0,32 км²
Даўжыня берагавой лініі 10,2 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Плывун (Беларусь)
Плывун
Плывун
Плывун (Магілёўская вобласць)
Плывун
Плывун
Map

Плыву́н — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Бабруйск, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ступяні. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[2]

Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 4,7 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.
Катлавіна возера — пашырэнне рэчышча ракі Вір. Берагі высокія, месцамі стромкія. Зарастае слаба. Рака Вір злучае Плывун з возерам Вяхава на поўдні і возерам Усох на поўначы.

У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак звычайны, лінь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34, 49. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  2. Ландшафтны заказнік мясцовага значэння — «Дубоўскі каскад азёр» Архівавана 2 студзеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 226. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 436. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34, 49. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]