Вяхава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вяхава
Каардынаты: 53°01′19″ пн. ш. 29°20′58,50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 133,9 м
Даўжыня 1 км
Шырыня 0,74 км
Плошча 0,42 км²
Аб'ём 0,00055 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,7 км
Найбольшая глыбіня 2,2 м
Плошча вадазбору 85,3 км²
Упадаюць Вір
Выцякаюць Вір
Вяхава (Беларусь)
Вяхава
Вяхава
Вяхава (Магілёўская вобласць)
Вяхава
Вяхава

Вя́хава[1] — возера ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Вір (працякае праз возера), за 12 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, прыкладна за 4 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Цялуша. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Дубоўскі каскад азёр»[2]

Плошча паверхні возера 0,42 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,75 км, даўжыня берагавой лініі 2,7[3] км. Найбольшая глыбіня 2,2[3] м. Аб’ём вады ў возеры 0,55[3] млн м³. Плошча вадазбору 85,3 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. З паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў забалочаная пойма[3]. Берагі пясчаныя і забалочаныя. Дно выслана слоем крэменязёмістага сапрапелю магутнасцю да 11,5[1] м. Возера праточнае. У паўночнай частцы злучаецца ракой Вір з возерам Плывун.

У возеры водзяцца акунь, лешч, шчупак звычайны, лінь, плотка, краснапёрка, джгір.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вяхава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 527.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 144. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 34. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Могилёвская область. Бобруйский район: карта. Бобруйск: план / Ред. Г. А. Мациевская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — 5 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]