Перайсці да зместу

Подзітва (Пагародзенскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Подзітва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 126 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовыя індэксы
231374
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213866076
Подзітва (Беларусь)
Подзітва
Подзітва
Подзітва (Гродзенская вобласць)
Подзітва
Подзітва

По́дзітва[1] (трансліт.: Podzitva, руск.: Подитва) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Навагрудскага ваяводства. У вёсцы 39 двароў, 215 жыхароў, у фальварку 2 двары, 37 жыхароў.

Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гады доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.[2]

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Даўгялашскім сельсавеце. Затым з 29 красавіка 1960 года да 19 красавіка 1973 года вёска ўваходзіла ў склад Паляцкішскага сельсавета[3].

ГодКолькасць
1999 174
2009 126
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Падзі́тва
  2. Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 237.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).