Пагародзенскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пагародзенскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пагародна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 437
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Пагаро́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пагародна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад Жырмунскага сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2]. 19 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Пагародзенскі, цэнтр перанесены ў вёску Пагародна[3]. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паляцкішскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі)[5]. 5 лістапада 2014 года вёска Даўгялы, перададзеная з Паляцкішскага сельсавета, далучана да вёскі Даўгялы[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1437 чалавек[7], з іх 88,6 % — палякі, 7,4 % — беларусы, 1,5 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лістапада 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  6. Решение Вороновского районного Совета депутатов от 5 ноября 2014 г. № 31 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.