Паляцкішскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паляцкішскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Паляцкішкі
Дата ўтварэння 29 красавіка 1960
Дата скасавання 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 801
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Паляцкі́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паляцкішкі.

Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Даўгялаўскага і Кодзеўскага сельсаветаў. 19 красавіка 1973 года ў склад Пагародненскага сельсавета перададзены населеныя пункты Абалішкі, Вялікія Даўгялы, Гольманцішкі, Гута, Даўгердзішкі, Ёні, Малыя Даўгялы, Подзітва, Працішкі, Татарка і Трумпішкі[1]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагародзенскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 801 чалавек[3], з іх 89,5 % — палякі, 7,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.