Полацкі паход Мсціслава Вялікага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкі паход Мсціслава Вялікага
Дата 1128
Месца Полацкая зямля
Вынік Давыд Усяславіч зрынуты, да ўлады прыйшоў Рагвалод Усяславіч
Праціўнікі
Полацкае княства Кіеўскае княства,
Тураўскае княства,
Валынскае княства,
Гарадзенскае княства,
Клецкае княства,
Чарнігаўскае княства,
Смаленскае княства,
Наўгародская рэспубліка,
Чорныя клабукі
Камандуючыя
Давыд Усяславіч,
Брачыслаў Давыдавіч
Вячаслаў Уладзіміравіч,
Андрэй Уладзіміравіч,
Усеваладка,
Вячаслаў Яраславіч,
Усевалад Мсціславіч,
Ізяслаў Мсціславіч,
Расціслаў Мсціславіч,
Усевалад Ольгавіч

Полацкі паход Мсціслава Вялікага (1127) — сілавая змена ўлады войскамі вялікага князя кіеўскага Мсціслава Вялікага ў Полацкім княстве. Давыд Усяславіч быў зрынуты, на полацкае княжанне пасаджаны Рагвалод Усяславіч.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мсціслаў Вялікі пасля смерці бацькі (1125) атрымаў толькі Кіеўскую зямлю. Яго сын Усевалад княжыў у Ноўгарадзе. У астатніх рускіх землях княжылі ўласныя дынастыі альбо малодшыя Манамахавічы. Калі Усевалад Ольгавіч выгнаў з Чарнігава свайго дзядзьку Яраслава Святаславіча, ён даў Мсціславу за неўмяшанне Курск, і той пасадзіў у ім свайго сына Ізяслава. У сувязі з паходам 1127 года ў якасці смаленскага князя ўпершыню згаданы Расціслаў Мсціславіч, у той час як пры паходах на Глеба Менскага (1117—1119) (да смерці Святаполчычаў у Тураве) Смаленскім князем быў Вячаслаў Уладзіміравіч.

Летапіс не паказвае прычын Полацкага паходу, але падрабязна апісвае яго.

  1. Тураўскі, Валынскі, Гарадзенскі і Клецкі атрады аблажылі Ізяслаўль.
  2. Чарнігава-Северскія атрады былі накіраваны пад Стрэжаў.
  3. Кіеўскі ваявода Іван Вышаціч з чорнымі клабукамі да Барысава.
  4. Смаленскі атрад накіраваны пад Друцк.

Уварванне было запланавана адначасова з усіх напрамкаў у жніўні. Ізяслаў Мсціславіч Курскі прыйшоў пад Лагойск на дзень раней вызначанага, захапіў у палон Брачыслава Давыдавіча і далучыўся да групы, якая аблажыла Ізяслаўль.

Затым у Полацкую зямлю ўвайшло і наўгародскае войска на чале з Усеваладам Мсціславічам, і тады полацкае веча вырашыла выгнаць Давыда і прыняць Рагвалода.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, Рагвалод Усяславіч з-за адсутнасці падтрымкі не змог утрымацца ва ўладзе, і на полацкае княжанне зноў вярнуўся Давыд. Тады ў 1130 годзе Мсціслаў Вялікі выслаў полацкіх князёў, уключаючы свайго зяця Брачыслава Давыдавіча, у Візантыю, а ў Полацку пасадзіў свайго сына Ізяслава. Давыд Усяславіч з ссылкі не вярнуўся; верагодна, ён памёр у ссылцы.

У 1132 годзе пасля смерці Мсціслава Вялікага і пачатку барацьбы малодшых Манамахавічаў з Мсціславічамі ў Полацк вярнуўся Васілька Святаславіч. Далей у Полацку, аж да ўваходжання ў Вялікае Княства Літоўскае, княжылі нашчадкі Усяслава Брачыславіча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]