Анатоль Яфімавіч Арцімовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч
Фатаграфія
На выстаўцы ў Палацы Мастацтва
Дата нараджэння: 26 верасня 1941(1941-09-26) (77 гадоў)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: скульптар
Месца працы:
Вучоба:
Уплыў: Андрэй Бембель
Уплыў на: Аляксандр Дранец, Міхаіл Інькоў, Валерый Янушкевіч, Сяргей Гумілеўскі, Ігар Засімовіч, Юрый Анушка, Іван Арцімовіч
Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 26 верасня 1941, в. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19551959 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 19601966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры ў Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава. З 1963 пачаў браць удзел у усесаюзных мастацкіх выставах. У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

З 1966 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па вяртанні з Алматы працягнуў працу над праектам комплексу Брэсцкай крэпасці з Андрэем Бембелем. Ідэя Анатоля Арцімовіча — партал у форме зоркі — была выкарыстаная праектнай групай, як галоўны ўваход у Брэсцкі мемарыял.

1969 — сумесна са скульптарам Андрэем Бембелем і архітэктарам А. А. Стаховічам зрабіў праект архітэктурна-скульптурнага ансамблю «Курган Славы».

1999 — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

2005 — атрымаў званне прафесара БДАМ.

2009 — медаль Францыска Скарыны

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979)

Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994)[1], помнікі Еўфрасінні Полацкай у Мінску, князю Барысу і воінам-інтэрнацыяналістам у Барысаве, Айчыннай вайне 1812 года каля вёсцы Студзёнка, Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія)[2], бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску[3].

Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  • Арцімовіч А. Я. «Двухфігурны эцюд». Метадычная рэкамендацыя, 2010.
  • Арцімовіч А. Я. «Жаночая фігура». Вучэбна-метадычны дапаможнік для спецыяльнасці «Скульптура», Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]