Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Барысаў, Цэнтральная плошча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
54°13′28″ пн. ш. 28°30′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Архітэктар Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў
Дата пабудовы 1986 год
Матэрыял граніт і бронза
Map

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Барысаве, размешчаны на Цэнтральнай плошчы. Пастаўлены ў 1986 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар А. Анікейчык, архітэктары Л. Левін, Ю. Градаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня пастамента складае 3,2 м, скульптуры — 5 м. У. I. Ленін паказаны ў поўны рост, побач з трыбунай, на якую апіраецца левай рукой. Рух правай рукі як бы сцвярджае выбітыя на трыбуне словы «Уся ўлада Саветам!». Энергічна ўзнятая галава, пастава перадаюць унутраную дынаміку вобраза. Выява разгорнутага сцяга побач з фігурай садзейнічае ўспрыняццю помніка як сімвала рэвалюцыі. Спалучэнне чырвонага граніту пастамента і цёмнай бронзы скульптуры ўзмацняе яго мастацкую выразнасць.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]