Праваслаўная Царква Малдовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Праваслаўная царква Малдовы)
Праваслаўная царква Малдовы
Biserica Ortodoxă din Moldova
Асноўная інфармацыя
Аўтаномія 2 кастрычніка 1992
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Уладзімір (Кантаран)
Цэнтр Кішынёў, Малдова
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кішынёў
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Сцяг Малдовы Малдова
Царква-маці Руская праваслаўная царква
Мова набажэнстваў малдаўскі царкоўнаславянскі,
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 8
Епархій 6
Навучальных устаноў 3

Праваслаўная царква Малдовы (малд.: Biserica Ortodoxă din Moldova ці Малдаўска-Кішынёўская мітраполія) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Малдовы і Прыднястроўя.

У 1813 годзе на тэрыторыі Бесарабіі, што адышла да Расійскай імперыі, была заснавана Кішынёўская епархія ў складзе Рускай Царквы. У 1918 годзе пасля акупацыі Бесарабіі Кішынёўская епархія Румынскімі ўладамі была ўключана ў склад Бесарабскай мітраполіі Румынскай Царквы. З 1944 года епархія зноў у складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[1].

Статус самакіраванай быў пададзены 2 кастрычніка 1992 года рашэннем Свяшчэннага Сінода РПЦ. Томас патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Аляксія II з дарам аўтаноміі быў дадзены 2 снежня 1994 года.

Прадстаяцель (з часу ўстанаўлення самакіраванага статусу) — Уладзімір (Кантаран), мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы.

У наш час асноўнай богаслужэбнай мовай з'яўляецца малдаўская; выкарыстоўваюцца таксама царкоўна-славянская і гагаузская мовы[1].

Адносіны з Румынскай царквой[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду СССР, у сувязі з аднаўленнем Бесарабскай мітраполіі рашэннем Свяшчэннага Сінода Румынскай Царквы ад 14 верасня 1992 года, узніклі спрэчкі ў сувязі з узаемнымі юрысдыкцыйнымі прэтэнзіямі на тэрыторыю Малдовы.

Пад канец кастрычніка 2007 года канфлікт ізноў абвастрыўся пасля прыняцця 24 кастрычніка Свяшчэнным сінодам Румынскай Царквы рашэння аб стварэнні ў складзе Румынскага патрыярхата сямі новых епіскапатаў: у прыватнасці, у Бесарабскай мітраполіі вырашана адрадзіць Бельцкі епіскапат (былы Хоцінскі), епіскапат Паўднёвай Бесарабіі з цэнтрам у Кантаміру і праваслаўны епіскапат Дубасараў і ўсяго Прыднястроўя з цэнтрам у Дубасарах. Як заявілі ў Румынскім Патрыярхаце, азначаныя епархіі існавалі ў Бесарабскай мітраполіі да 1944 года, і цяпер было прынята рашэнне аб іх аднаўленні па патрабаванні румынскіх праваслаўных вернікаў[2][3]. Ціраспальская і Дубасарская епархія Праваслаўнай Царквы Малдовы (РПЦ) назвала рашэнне Сінода Румынскай Праваслаўнай Царквы заснаваць на тэрыторыі Малдовы і Прыднястроўя тры ўласныя епархіі, цэнтрам адной з якіх стане горад Дубасары (Прыднястроўе), незаконным[4]. Мітрапаліт Кірыл (Гундзяеў) расцаніў рашэнне Румынскага Сінода як «крок, які разбурае праваслаўнае адзінства і не застанецца без наступстваў»[5].

6 лістапада 2007 года СМІ пашырылі заяву мітрапаліта Пятра (Пэдурару), кіраўніка Бесарабскай мітраполіі, пра тое, што «Румынскі патрыярхат мае намер пашыраць свой уплыў у Малдове і на Украіне, у прыватнасці, павялічваючы тут колькасць прыходаў і епархій»[6].

7 лістапада 2007 года Заява Свяшчэннага Сінода РПЦ «у сувязі з рашэннем Румынскай Праваслаўнай Царквы аб заснаванні яе епархій на тэрыторыі Малдовы і Украіны» выказала «глыбокую заклапочанасць і смутак» у сувязі з такім рашэннем РумПЦ, расцаніўшы такі крок як «зневажанне саміх асноў царкоўнага ладу»; Заява выказала «пратэст супраць новага ўварвання ў свае кананічныя межы»[7].

14 лістапада 2007 года Свяшчэнны Сінод Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага патрыярхата) прызнаў неправамернымі дзеянні РумПЦ па стварэнні сваіх епархій на тэрыторыі Украіны і выступіў з заявай[8][9].

22 лістапада 2007 года ў Траянскім манастыры (Балгарыя) адбылася сустрэча прадстаўнікоў РумПЦ з прадстаўнікамі РПЦ, на якой апошнія запатрабавалі скасаваць тры румынскія епархіі ў складзе «Бесарабскай мітраполіі»[10][11]. Па паведамленнях румынскага друку, РумПЦ выказалася за стварэнне ў Малдове аўтакефальнай Царквы як спосабу рашэння «праблемы Бесарабскай мітраполіі»[12].

У студзені 2008 года ў канфлікт умяшаліся ўлады Малдовы, запатрабаваўшы ад чатырох святароў і манашкі Бесарабскай мітраполіі пакінуць тэрыторыю краіны; Румынскі патрыярхат угледзеў у гэтым спробу запалохвання клірыкаў мітраполіі[13] і звярнуўся ў Савет Еўропы са скаргай на прэзідэнта Малдовы Уладзіміра Вароніна[14].

21 студзеня 2008 года Уладзімір Варонін і Аляксій II супольна асудзілі палітыку Румынскага Патрыярхата на тэрыторыі Малдовы; у прыватнасці Варонін заявіў, што «стварэнне так званай „Бесарабскай мітраполіі“ і яе структур — гэта частка агрэсіўнай палітыкі Румыніі супраць суверэннай малдоўскай дзяржавы»[15]. У той жа дзень Варонін атрымаў ад Патрыярха Аляксія II прэмію Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў «За выдатную дзейнасць па ўмацаванні адзінства праваслаўных народаў»[16].

Епархіі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Православная Церковь Молдовы
  2. Петр Пэдурару: Румынская патриархия намерена распространить своё влияние на Украину Архівавана 19 верасня 2009. regnum.ru 02.11.2007
  3. Духовенство РПЦ назвало незаконным решение румынских коллег создать собственные епархии в Молдавии и Приднестровье(недаступная спасылка) rambler.ru 29.10.2007
  4. В Тираспольской и Дубоссарской епархии обеспокоены намерением Румынской Церкви учредить новые епархии на территории Молдавии и Приднестровья Официальный сайт МП 30 октября 2007 г.
  5. Решение об открытии в Молдавии епархий Румынского Патриархата является нарушением канонического порядка, заявляет митрополит Кирилл. Официальный сайт МП 1 ноября 2007 г.
  6. Румынская церковь заявляет о намерении усилить своё влияние в Молдавии и на Украине Интерфакс.ru 06 ноября 2007 года
  7. Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с решением Румынской Православной Церкви об учреждении её епархий на территории Молдавии и Украины Официальный сайт МП 7 ноября 2007 г.
  8. Заява Священного Синоду Української Православної Церкви з приводу дій Священного Синоду Румунської Православної Церкви Архівавана 16 кастрычніка 2011. Оригинал текста Заявления на официальном сайте УПЦ
  9. Священный Синод УПЦ выступил с заявлением по поводу действий Румынского Патриархата pravoslavie.ru 17 ноября 2007 г.
  10. Состоялись переговоры представителей Московского и Румынского Патриархатов о положении в Молдавии официальный сайт МП 23 ноября 2007 г.
  11. Румынская церковь пообещала рассмотреть требование Московского патриархата упразднить три епархии в Молдавии на следующем Синоде Интерфакс.ru 23 ноября 2007 года
  12. Румынский патриархат предлагает объединить «Бессарабскую» и Молдавскую митрополии в независимую Церковь Интерфакс.ru 27 ноября 2007 года
  13. Власти Молдавии требуют депортации в Румынию четырех священников и монахини «Бессарабской митрополии». Интерфакс.ru 9 января 2008 года
  14. Павел Коробов; Владимир Попов. Владимира Воронина обвинили в служении РПЦ. Коммерсантъ № 3 [3820] от 16.01.2008 г.
  15. Алексий II и Владимир Воронин не согласны с поведением Румынии и Румынской церкви в отношении Молдавии. Интерфакс.ru 21 января 2008 г.
  16. «Великолепное пополнение в славных рядах». Когорта награждённых премией Международного фонда единства православных народов пополнилась пятью новыми лауреатами. Архівавана 23 красавіка 2009. portal-credo.ru 23 января 2008 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]