Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінская Праваслаўная Царква
Українська Православна Церква

Свята-Панцеляймонаўскі манастыр у Феафаніі
Асноўная інфармацыя
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі)
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіева-Пячэрская Лаўра
Юрысдыкцыя (тэрыторыя)  Украіна
 Аўтаномная Рэспубліка Крым[1]
 Севастопаль[1]
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская, украінская
Каляндар юліянскі, новаюліянскі (румынскія парафіі)
Колькасць
Епіскапаў 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2]
Епархій 53[2]
Навучальных устаноў 22[3]
Манастыроў 191[3]
Прыходаў 11 358[3]
Святароў 9 573[3]
Манахаў і манашак 5 103[3]
Сайт www.orthodox.org.ua

Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].

Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].

Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў[uk] 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у эўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].

Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы эўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018)[en]) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.

27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].

Прадстаяцелі[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 ім з'яўляецца Ануфрый (Беразоўскі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
  2. а б Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
  3. а б в г д Стан на 24 лістапада 2009 года
  4. VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви Архівавана 20 красавіка 2010. (руск.)
  5. Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы Архівавана 12 жніўня 2010.
  6. «Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з’яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв’ю агенцтву УНІАН [1]).
  7. Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1)(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
  8. УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.)
  9. Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.)
  10. Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.)
  11. «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.)
  12. РПЦ розірвала відносини з Константинополем. http://tyzhden.ua/. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22.11.2020. (укр.)
  13. Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.)
  14. Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми Архівавана 17 жніўня 2011. // Центр Разумкова (укр.)
  15. Постанова Собору Української Православної Церкви від 27 травня 2022 року
  16. tass.ru

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]