Пралетарск (Гарадоцкі раён)
Выгляд
Вёска
Пралетарск
| ||||||||||||||||||||||
Пралета́рск — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля правага берага ракі Обаль. За 31 кіламетр на паўночны захад ад горада Гарадок і за 34 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Гарадок, 68 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Зарэчча — Гарадок.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 16 ліпеня 1954 года да 2 верасня 1998 года — цэнтр Пралетарскага сельсавета. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Іванаўка». З 1 студзеня 1998 года вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 33 жыхары (1954)[1];
- 49 жыхароў (1970)[1];
- 54 двары, 141 жыхар (2004)[1].
- 30 гаспадарак, 53 жыхары (2018)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе сядзіба філіяла «Вясніцкія» ААТ «Грацыя».
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Магазін
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Зноскі
- ↑ а б в г Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 859. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- Пралетарск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 551. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 859. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.