Хамёнкі
Вёска
Хамёнкі
|
Хамёнкі[3], Хаменкі[4] (трансліт.: Chamionki, руск.: Хомёнки[крыніца?] руск.: Хамёнки[1]) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца каля левага берага ракі Обаль, за 1,5 км ад аўтадарогі Н2550. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Завань, Пралетарск, Сілаўцы, Крошкі (Гарадоцкі раён) і Ставіца (Шумілінскі раён).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX ст. вёска Хамёнкі ў складзе маёнтка Азаркава ў Гарадоцкім павеце. У канцы XIX — пачатку XX ст. у Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 г. у Іванаўскім (з 1929 г. Пралетарскі) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У час калектывізацыі ў Хамёнках быў створаны калгас імя Гікалы. У 1944—1950 гг. дзейнічаў калгас імя Будзённага[5]. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса і саўгаса «Іванаўка», дзейнічала жывёлагадоўчая ферма. З 2 верасня 1998 г. вёска Хамёнкі ў складзе Даўгапольскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1842 — 73 рэвізскія душы, 9 двароў;
- 1905 — 174 жыхары, 21 двор;
- 1926 — 137 жыхароў, 27 двароў;
- 1959 — 133 жыхары;
- 1970 — 100 жыхароў;
- 1.1.2002 — 39 жыхароў, 22 двары.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Городокского районного Совета депутатов 28.9.2011 № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района»
- ↑ Сайт РУП «Белпошта»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 12 ліпеня 2015.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 882. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх