Іванаўка (Гарадоцкі раён)
Вёска
Іванаўка
| ||||||||||||||||||||||
Іва́наўка[3] (трансліт.: Ivanaŭka, руск.: Ивановка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове XIX ст. маёнтак, дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1832 годзе ў выніку публічных таргоў перайшла ва ўласнасць памешчыкаў Гарловічаў (у склад маёнтка ўваходзілі вёскі Завань, Забароўе, Кавалі і інш.). У пачатку XX ст. маёнтак уваходзіў у склад Казьянскай воласці Гарадоцкага павета. 20 чэрвеня 1924 г. у Іванаўцы створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Іванаўскага сельсавета, перайменаванага ў 1929 г. у Пралетарскі. У вёсцы працавала сельгасарцель «Новае жыццё». У 1930-х гг. у вёсцы створаны калгас імя Варашылава, працавала кузня. У 1950-х гг. у Іванаўцы дзейнічала пачатковая школа. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены з Іванаўкі ў Пралетарск. Пазней вёска ўваходзіла ў склад калгаса і саўгаса «Іванаўка». Дзейнічалі механізаваны двор, піларама, зернесушылкі, жывёлагадоўчая ферма і інш.
З 2 верасня 1998 г. вёска Іванаўка ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатак XX ст. — 10 жыхароў, 1 двор;
- 1926 — 62 жыхары, 12 двароў;
- 1959—130 жыхароў;
- 1970—104 жыхары;
- 1.1.2002 — 23 жыхары, 13 двароў[1].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Віталь Мікалаевіч Жураў (1920—2010) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ а б Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 823. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
- ↑ а б Сайт РУП «Белпошта» Архівавана 26 чэрвеня 2015.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 823. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.