Верына (вёска)
Вёска
Верына
|
Ве́рына[1] (трансліт.: Vieryna, руск.: Верино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля возера Верына. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з аграгарадком Селішча і вёскай Кісялі. За 65 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2-й палове 18 стагоддзі вёска Сілімонава ў маёнтку Азаркава ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, уласнасць Віленскіх ксяндзоў-піяраў, якім маёнтак быў падараваны «для пражывання» князем, генералам-фельдмаршалам Рыгорам Пацёмкіным. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1842 годзе было 14 дзесяцін ворыва, 14 — лугоў. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 4 жыхары. У 1997 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Чырвоны Кастрычнік». У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 8 двароў, 76 рэвізскіх душ (1785)
- 29 рэвізскіх душ (дзяржаўныя сяляне (1839)
- 4 двары, 20 рэвізскіх душ мужчынскага полу і 15 жаночага полу (1842)
- 71 жыхар (1959)
- 49 жыхароў (1970)
- 9 гаспадарак, 11 жыхароў (1997)
- 2 гаспадаркі, 5 жыхароў (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх