Праслаўская кніжная школа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Праслаўская кніжная школа з'яўляецца першай славянскай кніжнай школай ў свеце. Яна створана Святым Навумам — адным з вучняў Кірыла і Мяфодзія — у 886 г. у балгарскай сталіцы Пліска. Школа заснавана па загаду балгарскага князя Барыса I, які сустрэў з пашанай трох вучняў Кірыла і Мяфодзія Клімента, Навума і Ангеларыя, гнаных нямецкім духавенства з-за распаўсюджання імі славянскага багаслужэння сярод заходніх славян. У 893 г. Сімяон I перанёс асноўную дзейнасць школы ў новую балгарскую сталіцу Праслаў.

Самыя старыя ў свеце тэкставыя ўзоры на кірыліцы знойдзены каля Праслава, што пацьвяржае асноўнае дасягненне Прэслаўскай кніжнай школы, якім з'яўляецца стварэнне сучаснага славянскага пісьменства — кірыліцы. Існуе і альтэрнатыўная гіпотэза[1], згодна з якой кірыліца была створана вучнем Кірыла і Мяфодзія Кліментам Охрыдскім у Охрыдскай кніжнай школе.

Прэслаўская кніжная школа з'яўляецца самым важным літаратурным і культурным цэнтрам .першага Балгарскага царства і ўсіх славянскіх народаў у IXX стагоддзях. Асноўнай дзейнасцю ў школе была перакладчыцкая; у ёй перакладалі Біблію і свяшчэнныя хрысціянскія кніга на зразумелую ўсім славянам стараславянскую мову.

Акрамя перакладчыцкай дзейнасці, у школе вялася актыўная творчая, навучальная і мастацкая праца. У ёй пісалісь арыгінальныя літаратурныя творы, навучалісь вучні, стваралась кераміка. Алным з самых лепшых паэтаў Прэслаўскай кніжнай школы лічыцца Канстанцін Праслаўскі, які напісаў Азбучную малітву. Сярод выдатных творцаў школы сустракаюца імёны Чарнарызец Храбр, Іаан Экзарх і іншыя.

Дзейнасць Прэслаўскай кніжнай школы спынілась у 972 годзе, каліяна была поўнасцю спалена візантыйскім імператарам Іаанам I Цымісхіем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Toward an Understanding of Europe: A Political Economic Précis of Continental Integration Author Alan W. ertl Universal-Publishere, 2008; ISBN 1-59942-983-7, ISBN 978-1-59942-983-0

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Керамічная ікона Феадора Страцілата, X ст. Знойдзена каля Праслава.
  • Галина Баранкова. Роль памятников Преславской книжной школы в истории русского языка и литературы, Страницы 7:3, изд ББИ св. апостола Андрея (руск.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 1, София, 1995 г. — сборник с материали от международни симпозиуми «Йоган Екзарх Български» (септемри 1979 г.) и «Преславска книжовна школа» (септември 1981 г.) (балг.) 
  • 1100 години Велики Преслав. Т. 2, Шумен, 1995 г. — сборник с атериали от научната сесия сматериали от научната сесия, проведена в гр. Велиеи преслав през 1993 г. по случай 1100 години от Великопреславския цъковно-нареден събор. (балг.) 
  • Медиевистични изследования в памет на Пейо Димитров. Шумен, 1996 г. — сборник с материали от IV младежна медиевистична конференция, 1 — 3 декември 1994 г. (балг.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 2, Шумен, 1997 г. — сборник от Международна медиевистична конференция, 1 — 3 декември 1994 г. "Библиотеката на цар Симеон" — 2. (балг.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 3., Шумен, 1998 г. — сборник с материали от международната конференция, посветена на 1090 години от смъртта на княз Борис I и 20-годиншната от създаването на НЦ «Преславска книжовна школа». (балг.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 4., Шумен, 1999 г. — сборник с мтериали от Национална конференция «Свети Йоан Рилски — епоха и традиции» — 1996 г., проведена на 5 — 6 април 1996 г., и материали по преславска проблематика. (балг.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 5. Изследования в чесо на проф. д. ист. н. Тотю Тотев. София, 2001. (балг.) 
  • Преславска книжовна школа. Т. 6. София, 2002 (балг.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]