Барыс I
Барыс I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
балг.: Свяці Барыс I Міхаіл | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Прэсіян | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Расатэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 828 |
||||||
Смерць |
2 мая 907 |
||||||
Бацька | Прэсіян[1] | ||||||
Жонка | Марыя[d] | ||||||
Дзеці | Ганна Балгарская[d], Гаўраіл Балгарскі[d], Якаў Балгарскі[d], Еўпраксія Балгарская[d], Уладзімір Расатэ[1] і Сімяон I[1] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | манарх, манах | ||||||
Прыналежнасць | Балгарыі | ||||||
![]() |
Барыс I (Іншы варыянт імя Багарыс, у хрышчэнні Міхаіл) (1-я пал. IX ст. — 2 мая 907) — кіраўнік Балгарыі з 852 па 889 год, пасля хрышчэння ў 864 годзе афіцыйны тытул — князь. Сын хана Прэсіяна.
Увёў хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў 865 годзе, пры хрышчэнні прыняў імя ў гонар візантыйскага імператара Міхаіла III. У 866 годзе здушыў паўстанне паганскай шляхты. Шануецца праваслаўнымі як святы ў рангу роўнаапостальнага.
Праўленне[правіць | правіць зыходнік]
У 854 г. вялікамараўскі князь Расціслаў пераканаў Барыса дапамагчы яму супраць Усходне-Франкскага каралеўства. У той час харваты распачалі вайну супраць Балгарыі. Абодва народа дагэтуль саіснавалі мірна, на падставе чаго дапускаецца, што харватам заплаціў Людовік II, каб яны напалі на Балгарыю ды адцягнулі ўвагу Барыса ад ягонага хаўруса з Вялікай Маравіей. У выніку хан Барыс быў вымушаны адмовіцца ад хаўруса. Па выніках ваенных дзеянняў 855 г. мір паміж балгарамі і ўсходнімі франками быў адноўлены, і Расціслаў быў вымушаны змагацца супраць Людовіка II саматугам.
Няўдача чакала Барыса і ў барацьбе з Візанціей у 855—856 гг. Балгарыя страціла вобласці Загора і Філіпопаль. Не дапамог у барацьбе з Візанціей і хаўрус з Людовікам II. Другі раз Візанція патрабаваля ў абмен на мір замест зямель, хрышчэння правіцеля.
Зноскі
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс I
- Гісторыя паўднёвых і заходніх славян у сярэднявечча Архівавана 19 красавіка 2010.
- Св. Борис и митът за избиването на 52-та рода (балг.)
- История на Първото българско Царство. От славянизацията на държавата до падането на Първото царство Архівавана 29 красавіка 2009., Васил Златарски (балг.)
- Закон судны людзям
- The Responses of Pope Nicholas I to the Questions of the Bulgars A.D. 866 (англ.)