Перайсці да зместу

Траецкая набярэжная (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траецкая набярэжная?
Асноўная інфармацыя
Тыпнабярэжная[d] і сквер
Размяшчэнне
53°53′15″ пн. ш. 30°19′54″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Траецкая набярэжная — сквер у Магілёве. Размешчаны па Пушкінскім праспекце, уздоўж набярэжнай на левым беразе ракі Дняпро. Назву атрымаў ад гістарычнага Траецкага пасада, які размяшчаўся на гэтым месцы.

У 2005 годзе ў скверы ўстаноўлены помнік украінскаму пісьменніку Тарасу Шаўчэнку. У 2014 годзе ў гонар 11 армян, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне Магілёўскай вобласці, устаноўлены памятны знак «Хачкар».

Падмурак Траецкай царквы

У часе рэканструкцыі Дняпроўскага моста і Пушкінскага праспекта ў лютым 2016 года былі выяўлены падмуркі Траецкай царквы канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, быў скарэктаваны праект: зменена траса веладарожкі, падмуркі пакінутыя адкрытымі, вакол іх узведзена паўкруглая падпорная сценка з габіёнаў[1], якая ўтрымлівае насып пад праспектам.

Траецкая набярэжная з боку Дняпра

Прапанову аб прысваенні назвы ўнесла Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва ў 2010 годзе[2]. У красавіку 2015 года Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў зацвердзіў назву «Траецкая набярэжная», іншая частка сквера ўздоўж Вялікай Чавускай вуліцы атрымала назву «Набярэжная воінаў-інтэрнацыяналістаў»[3].

Зноскі