Сквер 700-годдзя Магілёва
Выгляд
| Сквер 700-годдзя Магілёва? | |
|---|---|
| Асноўная інфармацыя | |
| Тып | сквер |
| Размяшчэнне | |
| 53°52′50″ пн. ш. 30°20′14″ у. д.HGЯO | |
Сквер 700-годдзя Магілёва — сквер у Магілёве. Размешчаны ў Кастрычніцкім раёне горада. Абмежаваны праспектам Пушкіна, з усходняга боку вул. Чыгрынава, з поўначы сквер замыкаюць кінатэатр «Космас» і былы рэстаран «Чайка». Трохвугольны ў плане, плошча складае 1,6 га.

У 1965 годзе ў цэнтры сквера пастаўлены помнік А. С. Пушкіну. Названы ў 1967 годзе ў гонар 700-годдзя Магілёва. Сярод пасадак хвоя, каштан конскі, ліпа драбналістая. Дарожкі выкладзены тратуарнай пліткай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Семисотлетия Могилева сквер // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сквер 700-годдзя Магілёва
