Прыроднае раянаванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Прыро́днае раянава́нне — сістэма тэрытарыяльнага падзелу, заснаваная на выяўленні прыродных рэгіёнаў, якія валодаюць унутраным адзінствам і своеасаблівымі індывідуальнымі рысамі прыроды. Дае прыродазнаўча-навуковую аснову для планавання шматлікіх галінаў дзейнасці чалавека, у тым ліку ў сферы народнай гаспадаркі, культуры, аховы здароўя.

Вылучаюць прыродныя раёны па асобных прыкметах (клімат, рэльеф, глебы і іншае) або па іх комплексу (ландшафтнае, фізіка-геаграфічнае).

Дэталёвасць раянавання залежыць ад вывучанасці адпаведнай тэрыторыі альбо таго ці іншага яе элементу. Розная трактоўка адных і тых жа даных або іх недастатковасць прыводзіць часам да суіснавання некалькіх несупадаючых схем прыроднага раянавання адной і той жа тэрыторыі.

Для тэрыторыі Беларусі распрацаваныя: агракліматычнае, геамарфалагічнае, геахімічнае, гідрагеалагічнае, гідралагічнае, глебава-геаграфічнае, зоагеаграфічнае, ландшафтнае, фізіка-геаграфічнае раянаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с., С. 285
  • Прыроднае раянаванне //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 81