Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага
Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага
Тып узнагарода
Заснаванне 2012
Краіна  Беларусь
Першае ўзнагароджанне 2012
Апошняе ўзнагароджанне 2021

Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага — узнагарода, заснаваная гродзенскім Гістарычным таварыствам і Таварыствам беларускай школы. Названа ў гонар даследчыка гісторыі Гродна, заснавальніка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзафа Ядкоўскага[1]. Заснавальнікі прэміі ўшаноўваюць ёй аўтараў-навукоўцаў, краязнаўцаў, актывістаў, чые працы спрыяюць развіццю гісторыі і культуры Гродна, захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна, робяць вялікі ўнёсак у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна[2].

Прэмія складаецца з медаля з выявай Юзафа Ядкоўскага, дыплома і грашовай часткі. Намінантаў, а потым лаўрэатаў вызначае рада прэміі, куды ўваходзяць прафесійныя гісторыкі і пераможцы прэміі мінулых гадоў. Яны ж фармуюць са сваіх унёскаў прызавы фонд[3]. Сябар рады ўзнагароды прафесар Алесь Смалянчук тлумачыў, што ўзнагарода ўручаецца людзям, якія «ўвесь свой час прысвячаюць гісторыі нашага горада, дзякуючы якім расце культурны ўзровень ведання мінулага і захоўваецца памяць пра Гродна»[4].

Традыцыйна ўручалася ў пачатку лістапада, калі ў Гродне адзначаліся Дні святога Губерта і праводзіліся навуковыя канферэнцыі. Апошнія гады ўручалася ў Цэнтры гарадскога жыцця. Апошні раз была прызнаная ў 2021 годзе[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уручаецца з 2012 года. Першым лаўрэатам прэміі павінен быў стаць гродзенскі гісторык, адзін з суаўтараў кнігі «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч, які адмовіўся ад яе.[6][7]

І-й узнагародай у 2012 годзе былі ўганараваны гродзенскі краязнавец і педагог, адзін з аўтараў кніг «Кронан», «Гродназнаўства» ды шматлікіх публікацый па гісторыі Гродзеншчыны, стваральнік музея «Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны» Алесь Госцеў і гісторык, краязнаўца, грамадскі дзеяч, арганізатар маладзевай ініцыятывы «Варштат ідэй» Таццяна Касатая.

Лаўрэатам ІІ-й узнагароды ў 2013 годзе стаў Віктар Саяпін — аўтар дзясятка кніг і сотні артыкулаў па гісторыі горада ды цыкла дакументальных фільмаў пра гісторыка-культурную спадчыну Гродна.[8][9]

Лаўрэатам ІІІ-й узнагароды ў 2014 годзе стаў гісторык медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук, краязнаўца, аўтар каля 300 навуковых прац і адзін са стваральнікаў музея-аптэкі ў Гродна Фёдар Ігнатовіч.

Лаўрэатам ІV-й узнагароды ў 2015 годзе стаў Андрэй Вашкевіч, гісторык, які на працягу дзесяці год з’яўляўся адным з найбольш актыўных дзеячаў у галіне папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны Гродна, ініцыятарам шэрагу грамадскіх ініцыятыў па абароне і захаванню спадчыны горада, актыўна займаўся асветніцтвам і выхаваннем новага пакалення даследчыкаў мінулага Гродна.[10]

Лаўрэатам V-й узнагароды ў 2016 годзе стала Таццяна Еўдакімава за краязнаўчую гульню для школьнікаў «Я гэтым горадам апекаваны».[11]

У 2017 годзе лаўрэатам прэміі пасмяротна ў выключных абставінах была прызнананая краязнаўца і педагог Наталля Канюк. Замест уручэння прэміі за сабраныя грошы была выдадзеная адзіная кніга Наталлі Канюк «Хранитель Жилибертии».

У 2018 годзе пераможцам прэміі стаў гродзенскі краязнаўца і экскурсавод Ігар Лапеха, які 12 гадоў ствараў макет горада, што спалучае мясцовае дойлідства розных эпох, і ў выніку адкрыў музей «Grodno Mini».[12]

У 2019 годзе вызначылі трох кандыдатаў на прэмію — бібліёграфка Любоў Турмасава, гісторык Мечыслаў Супрон і журналіст Руслан Кулевіч. Вырашаць, хто менавіта стане лаўрэатам, будзе рада прэміі. Па выніках галасавання лаўрэатам прэміі стаў Мечыслаў Супрон, які змагаўся за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і навукова абгрунтаваныя падыходы да рэканструкцыі старой архітэктуры, ствараў 3D-мадэлі страчаных будынкаў і звяртаўся ў пракуратуру па іншых пытаннях захавання спадчыны[13].

У 2020 годзе прэмію атрымаў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч за серыю кніг з запісамі ўспамінаў пра даваенны Гродна і актыўную грамадзянскую пазіцыю ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны[14].

У 2021 годзе лаўрэатам прэміі стаў гісторык Дзмітрый Люцік за свае даследаванні ў сферы вайсковай гісторыі Гродзеншчыны, даследаванні фартоў Гродзенскай крэпасці.

У 2022 і 2023 гадах прэмія не прызнавалася.

Зноскі

  1. Гурневіч, Дзьмітры (05.10.2012 12:36). "У Гародні заснавалі прэмію Юзафа Ядкоўскага". Польскае радыё. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Алесь Смалянчук. Трансфармацыя месцаў памяці постсавецкага Гродна. www.historians.in.ua. Праверана 9 студзеня 2024.
  3. Кіркевіч, Алесь. У Гродна ўручылі прэмію Ядкоўскага. Лаўрэат — аўтар «ідэальнага гораду» з ПВХ . Новы Час (8 лістапада 2018). Праверана 9 студзеня 2024.
  4. Новік, Ірына. Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка . Hrodna.life (5 лістапада 2017). Праверана 9 студзеня 2024.
  5. Узнагарода імя Юзафа Ядкоўскага. www.facebook.com. Праверана 9 студзеня 2024.
  6. Абакунчык, Галіна (31 кастрычнік 2012, 19:27). "Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Юзафа Ядкоўскага". Радыё Свабода. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  7. Гурневіч, Дзмітрый (31.10.2012 / 16:36). "Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага: не хачу прымаць прэміі за палітыку, а не за навуку". Наша Ніва. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  8. "Віктар Саяпін — лаўрэат прэміі Юзафа Ядкоўскага за 2013 год!". harodnia.com. 11 Лістапад 2013. {{cite news}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |urlhttps://harodnia.com/be/sionnia/padziei/442-sajapin-laureat-premii-jadkouskahaformat= і |coauthors= (даведка)
  9. Мікалаеў, Ігар. "Віктар Саяпін стаў лаўрэатам прэміі імя Юзафа Ядкоўскага". Kamunikat.org. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)(недаступная спасылка)
  10. "Абвешчан лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага". ОО «Белорусское нумизматическое общество». Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  11. "Прэмію імя Ядкоўскага атрымала Таццяна Еўдакімава за гульню «Я гэтым горадам апекаваны»". Hrodna.life. 05 лістапада 2016, 23:56. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2019. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019. Праверана 3 лістапада 2019.
  12. "Ігар Лапеха — лаўрэат прэміі Ядкоўскага". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-11-03. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  13. Кулевіч, Руслан. За захаванне спадчыны Гродна: Мечыслаў Супрон атрымаў прэмію Ядкоўскага - 2019 . Hrodna.life (8 лістапада 2019). Праверана 9 студзеня 2024.
  14. К, А.. Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч атрымаў прэмію Ядкоўскага . Hrodna.life (14 лістапада 2020). Праверана 9 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]