Перайсці да зместу

Пухірнік ягадны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пухірнік ягадны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene baccifera (L.) Roth, 1788

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  54818
EOL  2903857
GRIN  t:464227
IPNI  156886-1
TPL  kew-2485868

Пухірнік ягадны[1][2] (Silene baccifera) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Шматгадовая травяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2[3] м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.

Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннем. Зацвітае на другі год.

Дэкаратыўная, лекавая расліна[2]. Маладое лісце ўжываецца ў ежу[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cucubalus baccifer
  2. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  3. БелЭн 2001.
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз. — С. 308.
  • Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник // Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988. (руск.)
  • Прохараў В. М. Пухірнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 133. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).