Перайсці да зместу

Пуцявінамі Янкі Купалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Пуцявінамі Янкі Купалы»
Жанр зборнік дакументаў і матэрыялаў
Аўтар Г. В. Кісялёў (укладальнік)
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва «Навука і тэхніка»
Колькасць старонак 312 с., 1 л. партр.: іл.

«Пуцявінамі Янкі Купалы» — зборнік дакументаў і матэрыялаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускага паэта Я. Купалы. Выдадзены ў 1981 годзе ў Мінску ў выдавецтве «Навука і тэхніка».

Падрыхтаваны гісторыкам і літаратуразнаўцам Г. Кісялёвым.

Змешчаны дакументы і матэрыялы з 16 архіваў, з прэсы дарэвалюцыйнага і даваеннага часу і іх каментарыі. У зборніку змешчаны: расшвфроўка ўсёй радаслоўнай роду Луцкевічаў з XVII ст.; пасямейныя спісы Мінскай мяшчанскай управы (апублікаваныя ўпершыню), дзе згадваецца «Доминика сын Иван» — будучы Купала і яго сваякі; выпіска з метрычнай кнігі Радашковіцкага касцёла за 1882 год; расшыфроўка і каментарыі ўсіх запісаў у пашпарце паэта, якім ён карыстаўся на працягу 19071920 гадоў.

У зборніку апублікаваны пісьмы У. І. Самойлы да Б. І. Эпімах-Шыпілы (1909 год) і Б. І. Эпімах-Шыпілы да Л. М. Клейнбарта (1928 год) і іншыя цэнзурныя матэрыялы, што датычыць суіыкненняў Я. Купалы з цэнзурай (забарона брашуры І. С. Свянціцкага, у якой былі надрукаваны вершы Я. Купалы «Што ты спіш?» і «Там», і зборніка вершаў «Жалейка»), таго, як паэт імкнуўся хутчэй правесці праз цэнзуру на сцэну драматычныя творы беларускіх пачынаючых аўтараў (напрыклад, п’есу Л. Родзевіча «Блуднікі»), яго сутыкненняў з цэнзурай як рэдактара «Нашай Нівы» (грунтоўна пракаменціраваны дакументы судовай справы Я. Купалы 1915—1916 гг.).

Упершыню апублікаваны матэрыялы вучобы Я. Купалы ў верасні 1915—студзені 1916 гадоў у Маскоўскім гарадскім народным універсітэце імя А. Л. Шаняўскага. Дзесяць дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Смаленскай вобласці раскрываюць яшчэ адну старонку біяграфіі паэта, калі ён вымушаны быў працаваць раз’язным агентам аддзела забеспячэння Заходняй вобласці ў Смаленску ў 1918 годзе.

Шматлікія матэрыялы зборніка расказваюць пра купалавы юбілеі (50-годдзе паэта, 20-годдзе літаратурнай дзейнасці ў 1925 годзе, калі Купалу было нададзена ганаровае званне народнага паэта Беларусі, 25-, 30-, 40-годдзі літаратурнай дзейнасці). У зборніку прыведзены некаторыя пісьмы і публіцыстычныя творы Я. Купалы, якія да гэтага не трапілі ў зборы твораў паэта.

Змешчана 17 ілюстрацый, імянны паказальнік.

  • Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры імя Я. Купалы; [Уклад., уступ. арт. Г. В. Кісялёва; Рэд. В. В. Барысенка, М. І. Мушынскі]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 312 с., 1 л. партр.: іл.