Пхёнчхан
| Пхёнчхан | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| кар.: 평창군 | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | павет (кун) | ||||
| Уваходзіць у | Канвандо | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Пхёнчхан | ||||
| Насельніцтва (2013) | 43 666 | ||||
| Шчыльнасць | 30 чал./км² | ||||
| Плошча | 1,463.65 км² | ||||
| Вышыня над узроўнем мора |
600 м | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+9 | ||||
| Тэлефонны код | +82 33 | ||||
| Паштовыя індэксы | 232700-232956 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Пхёнчха́н (кар.: 평창군, Пхёнчхангун) — адміністрацыйная адзінка ў правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр — павятовы горад Пхёнчхан. З’яўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Размешчаны ў гарах Тхэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сеула. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 года ў Дурбане, ПАР, прэзідэнт МАК Жак Рогэ абвясціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месцілася акруга (хён) Уко, якая пасля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназвана ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павета (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.
За час свайго існавання Пхёнчхан некалькі разоў мяняў сваі межы, апошняе змяненне адбылося ў 1996 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пхёнчхан размешчаны ў гарах Тхэбэксан па цэнтры правінцыі Канвандо. У межах павета знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 метраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пхёнчхан адміністрацыйна дзеліцца на 1 павятовы горад (ып) і 7 валасцей (мен)[2]:
| Хангыль | Плошча, км2 | Насельніцтва, чал. | Унутраны падзел | Заўвагі | |
|---|---|---|---|---|---|
| павятовы горад Пхёнчхан | 평창읍 | 161,43 | 9559 | 31 ры | Тут знаходзіцца ўрад павета. |
| воласць Ёнпхён | 용평면 | 135,38 | 3019 | 8 ры | Буйны гарналыжны курорт. |
| воласць Мітхан | 미탄면 | 109,74 | 1981 | 9 ры | |
| воласць Панным | 방림면 | 120,8 | 2453 | 3 ры | |
| воласць Понпхен | 봉평면 | 217,47 | 5273 | 9 ры | |
| воласць Тэгваллен | 대관령면 | 221,6 | 6165 | 6 ры | Тут размешчаны спартыўны комплекс Пхёнчхана. |
| воласць Тэхва | 대화면 | 166,65 | 5942 | 5 ры | |
| воласць Чынбу | 진부면 | 331,14 | 10 203 | 18 ры |
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Зімовыя Алімпійскія гульні 2018
[правіць | правіць зыходнік]З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 года падчас сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынята пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў германскі Мюнхен і французскі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзенне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасць галасоў[3].
| Вынікі галасавання | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Кандыдаты | Краіна | 1-ы раўнд | ||||
| Пхёнчхан | 63 | |||||
| Мюнхен | 25 | |||||
| Ансі | 7 | |||||
Іншае
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2009 года ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат свету па біятлоне-2009.
У студзені 2013 года ў горадзе адбыліся Спецыяльныя Сусветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі[4].
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе размешчаны: лыжны комплекс «Альпензія», біятлонны комплекс, гарналыжны цэнтр «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтр для скачкоў з трампліна, парк для сноўборда і фрыстайла «Пугван Фенікс Парк», санка-бабслейная траса.
Галоўныя культурныя славутасці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мюнхен, Анси и Пхенчхан — кандидаты на проведение Игр-2018(недаступная спасылка)
- ↑ Адміністрацыйны падзел Пхёнчхана. (кар.). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 30 снежня 2009.
- ↑ МОК назвал столицу Олимпиады-2018. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2018.
- ↑ В Пхёнчхане состоялось открытие Специальной Олимпиады Архівавана 31 сакавіка 2018.