Пятро Чабор
Пятро Чабор | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1954 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, паэт |
Пятро Чабор (сапраўднае імя — Пётр Пятровіч Ільюкевіч; 24 красавіка 1954, Моўчадзь) — беларускі паэт.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна. З'яўляўся заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.
Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе». Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I з'езда ТБМ.
Зараз працуе ў міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор».
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. Мн.:МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі