Настаўніцкая газета

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Настаўніцкая газета (1945))
Jump to navigation Jump to search

Настаўніцкая газета — выданне асветнікаў Рэспублікі Беларусь.

Заснавальнік і выдавец[правіць | правіць зыходнік]

ЗаснавальнікМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Выдавецустанова "Рэдакцыя газеты "Настаўніцкая газета".

Перыядычнасць выхаду і тыраж[правіць | правіць зыходнік]

Выходзіць з 20 снежня 1945 года ў Мінску на беларускай мове (да 1957 года — 1 раз, з 1958 года — 2 разы, з 1998 года — 3 разы на тыдзень).
Выходзіць тры разы на тыдзень: аўторак (8 палос), чацвер (16 палос), субота (24 паласы).
Тыраж — каля 40 000 экзэмпляраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы нумар выйшаў 20 снежня 1945 года. У 1945 годзе вышла 2 нумары (№1 і №2 за 1945 год), якія у архівах бібліятэк Рэспублікі Беларусь і краін былога СССР не захаваліся.

Рэдакцыйны калектыў[правіць | правіць зыходнік]

У склад рэдакцыйнага калектыву ўваходзіць 60 чалавек.
Галоўны рэдактар — Вадзім Аляксандравіч Кнышаў.
Працуе сетка ўласных карэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Асвятляе праблемы адукацыі і выхавання, пытанні педагагічнай навукі і практыкі, аналізуе развіццё педагагічнай думкі ў Беларусі, інфармуе аб правядзенні рэформы агульнаадукацыйнай школы, пераўладкаванні прафесійнай і вышэйшай школы, пра сістэму адукацыі ў краінах замежжа. Адрасавана настаўнікам, выкладчыкам, навукоўцам, навучэнцам, студэнтам, а таксама бацькам.

Дадаткі[правіць | правіць зыходнік]

Газета мае шэраг штомесячных дадаткаў: "Партфоліа", "Абітурыент", "Сацыяльны ракурс", "Шосты дзень", "Адукацыя: дакументы і каментарыі", "Утульная хатка", "Рэй", "Форум", "Адукацыйная прастора". Да асаблівых дат і мерапрыемстваў выходзяць спецвыпускі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

2011 год — Пераможца VIІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Ліцера" ў намінацыі "Лепшае галіновае выданне"
2015 год — Пераможца XІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Ліцера" ў намінацыі "Лепшае галіновае выданне" [1]

Іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]

3 2010 года праводзіцца конкурс юных вакалістаў "Звонкая раніца"
З 2011 года ажыццяўляецца праект інфармацыйнага супрацоўніцтва з рэгіёнамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 201. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  1. Свята ўсіх журналістаў і… наш трыумф