Пётр Антонавіч Балыкоў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Пётр Антонавіч Балыкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1973 (72 гады) |
Прыналежнасць |
![]() |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Пётр Антонавіч Балыкоў (19 жніўня 1900, в. Нісімкавічы, Чачэрскі раён — 25 ліпеня 1973) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
З 1918 у Чырвонай Арміі, з 1928 на савецкай і гаспадарчай рабоце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пакінуты ў тыле ворага, кіраўнік групы, са снежня 1941 г. камандзір партызанскага атрада, з сакавіка 1943 — 1-й Гомельскай партызанскай брыгады, адначасова член Чачэрскага падпольнага РК КП(б)Б. З верасня 1943 г. у Беларускім штабе партызанскага руху. У 1944-63 на гаспадарчай працы ў Чачэрску. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1949-52[1].