1-я Гомельская партызанская брыгада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
1-я Гомельская партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the Byelorussian SSR (1940).svg Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 892 партызаны
Дыслакацыя Чачэрскі, Кармянскі, Свяцілавіцкі, Веткаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Пётр Антонавіч Балыкоў

1-я Гомельская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе атрадаў імя М. І. Калініна (арганізаваны ў снежні 1941 года) і імя К. Я. Варашылава (Кармянскі, арганізаваны ў маі 1942 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чачэрскага, Кармянскага, Свяцілавіцкага, Веткаўскага раёнаў. 2—5 кастрычніка, 23 лістапада 1943 года брыгада (892 партызаны, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру дыверсійнага ўзвода атрада імя Калініна Эдуарду Віктаравічу Лаўрыновічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • партызанскі атрад імя М. І. Калініна;
  • партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава;
  • партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
  • партызанскі атрад імя А. В. Суворава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксей Нікіфаравіч Падабедаў (сакавік — лістапад 1943).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені — верасні 1943 года партызаны разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Покаць Чачэрскага, Сялец Буда-Кашалёўскага раёнаў, вёсцы Лецяхі Краснагорскага раёна Арлоўскай вобласці, гарадскім пасёлку Карма. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку СалтанаўкаГомель падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек. З 24 верасня да 1 кастрычніка 1943 года ў баях знішчылі некалькі дзясяткаў аўтамашын, 2 цягачы, 2 гарматы, 2 танкі, разбілі нямецкі сапёрны батальён, захапілі штабныя дакументы. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля гарадскога пасёлка Карма.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе ў вёсцы Нісімкавічы і ў 1969 годзе ў пасёлку Яміцкі Чачэрскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]