Пётр Мацвеевіч Красавіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Мацвеевіч Красавіцкі
Дата нараджэння 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 1950
Род дзейнасці урач, краязнавец, садавод, педагог
Навуковая сфера медыцына, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар

Пётр Мацвеевіч Красавіцкі (1873, Віцебск — 1950) — беларускі краязнавец, урач, педагог, садавод-аматар. Доктар медыцыны (1909). Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—1918)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў духоўную семінарыю і ў 1902 годзе медыцынскі факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта . Удзельнік руска-японскай вайны. У 1906—1914 гадах у Віцебску займаўся прыватнай медыцынскай практыкай, у 1911—1912 гадах адначасова выкладаў у настаўніцкім інстытуце[1].

Падчас Першай сусветнай вайны працаваў у санітарным упраўленні арміі. У 1906 годзе набыў хутар Саломінка каля Бешанковічаў, дзе ў вёсцы Дабрыгоры заклаў парк і сад плошчай каля 10 гектараў і жыў там у 1924—1931 гадах. Парк, у якім расце каля 30 відаў і формаў драўняных раслін, часткова захаваўся да цяперашняга часу[1].

У 1919—1924 гадах працаваў у Віцебскім губернскім статыстычным бюро, Віцебскім практычным інстытуце народнай адукацыі. З'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва. Біёграф героя Айчыннай вайны 1812 года Я. П. Кульнева(руск.) бел.[1].

Аўтар даследаванняў аб культавых помніках Віцебшчыны[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятники церковной старины Полоцко-Витебского края и их охранение. — Витебск, 1911.
  • Генерал-майор Я. П. Кульнев и бой под Клястицами. — Витебск, 1912.
  • Сад Саломінка // Віцебшчына. — Витебск, 1925. — Том 1.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Изменения почек при стафилококковой инфекции : диссертация на степень доктора медицины / П. М. Красавицкий. — Санкт-Петербург, 1909.
  • Генерал-майор Яков Петрович Кульнев и бой под Клястицами / П. М. Красавицкий. — Витебск, 1912.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-і т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 252. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]