Сад Саломінка
Сад Саломінка | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Тып | сад |
Дата заснавання | XX стагоддзе |
Размяшчэнне | |
![]() |
Сад Саломінка, Дабрыгорскі парк — парк у вёсцы Дабрыгоры Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Закладзены ў пачатку XX ст. П. М. Красавіцкім на правым беразе ракі Крывінка. Плошча парка каля 10 гектараў. Аснову парка складае сад (1906 год, садавод Я. Мароз), абсаджаны экзотамі, ствараючымі ахоўныя пасадкі і паркавыя ландшафты з паасобнымі дрэвамі і групамі дрэў на невялікіх палянах.
Растуць каля 30 відаў і форм дэкаратыўных дрэў. Сярод іх кедр сібірскі, елка Энгельмана, хвоя Банкса, хвоя чорная, піхта сібірская, піхта бальзамічная, лістоўніца японская, клён татарскі, акацыя белая і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Антипов В. Г. Добрыгорский парк // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4. / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сад Саломінка на сайце «Архіварта»