Пётр Мікалаевіч Маслаў
Пётр Мікалаевіч Маслаў | |
---|---|
руск.: Пётр Николаевич Маслов | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1965 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1947) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Рыгор Паўлавіч Шорах |
Узнагароды |
Пётр Мікалаевіч Ма́слаў[1] (руск.: Пётр Николаевич Маслов; 28 снежня 1897[2] — 27 жніўня 1965) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1947), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Енгалычава Карсунскага павета Сімбірскай губерні[3] (зараз у Дубёнскім раёне Рэспублікі Мардовія, Расія). У 1914 годзе скончыў настаўніцкую школу, у 1917 годзе — Казанскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на радзіме. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта. У 1927—1930 гадах асістэнт хірургічнай клінікі ў ім. У 1930—1935 гадах у Другім Маскоўскім медыцынскім інстытуце — асістэнт факультэцкай клінікі. У 1935—1941 гг. П. М. Маслаў на пасадзе дацэнта хірургічнай клінікі ў Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны (у 1941—1942 гг.) працаваў у шпіталях, з 1942 года — у Інстытуце хірургіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1948—1949 гг. у Віцебскім медыцынскім інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай шпітальнай хірургіі. З 1949 года П. М. Маслаў на пасадзе загадчыка кафедрай хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў і адначасова на пасадзе начальніка 4-а Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1949—1955 гадах працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце загадчыкам кафедры агульнай хірургіі, у 1955—1965 гадах загадчыкам кафедрай факультэцкай хірургіі і адначасова на пасадзе дэкана факультэта.
Памёр П. М. Маслаў 28 жніўня 1965 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]П. М. Маславу належаць навуковыя працы па хірургічным лячэнні хвароб органаў грудной поласці, страўнікава-кішэчнага тракту, навакаінавай блакадзе. Распрацаваў спосабы дыягностыкі вострага апендыцыту, займаўся пытаннямі штучнага кровазвароту, хірургічнага лячэння жоўцевакамянёвай хваробы і інш.
Аўтар каля 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3].
Сярод апублікаванага:
- Диагностика и лечение кишечной непроходимости. — Мн. 1953.
- Клинические лекции по факультетской хирургии. — 1964. (у сааўтарстве)
Пад кіраўніцтвам П. М. Маслава абаронены 3 доктарскія і 32 кандыдацкія дысертацыі[3]. Быў старшынёй Навуковага таварыства БССР, членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдакцыйных калегій часопісаў «Хирургия» і «Здравоохранение Белоруссии».
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна, медалі
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1964)
- Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1964)
Зноскі
- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ На помніку на магіле на Усходніх могілках Мінска дата нараджэння 7.1.1897. (Гл. сайт Медицинский некрополь Архівавана 6 красавіка 2016.)
- ↑ а б в Маслов Петр Николаевич (16(28).12.1897-27.08.1965) Архівавана 30 мая 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ Маслов Пётр Николаевич (7.01.1898 — 27.08.1965) // Медицинский некрополь Архівавана 6 красавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ма́слаў Пётр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маслов Петр Николаевич (16(28).12.1897-27.08.1965) Архівавана 30 мая 2019. (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Кафедра госпитальной хирургии с курсами урологии и детской хирурги (руск.) // Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Маслов, Петр Николаевич (доктор медицинских наук ; 1897—1965)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Маслов Пётр Николаевич (7.01.1898 — 27.08.1965) // Медицинский некрополь Архівавана 6 красавіка 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Карсунскім павеце
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мардовіі
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны