Рыгор Паўлавіч Шорах
Рыгор Паўлавіч Шорах | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 2013 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1976) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Пётр Мікалаевіч Маслаў |
Узнагароды |
Рыгор Паўлавіч Шо́рах[1] (3 сакавіка 1930 — 26 красавіка 2013, Мінск[2]) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1980), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Налезнікі (Палескае ваяводства Польскай рэспублікі, зараз у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу[3], у 1954 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў ўрачом сельскага ўрачэбнага ўчастка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, хірургам у раённай бальніцы. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры факультэтскай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, дзе праходзіў навучанне пад кіраўніцтвам прафесара П. М. Маслава і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Диагностика и лечение почечной колики»[3]. У 1961—1977 гадах працаваў асістэнтам на кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков»[3]. З 1977 года займаў пасаду дацэнта кафедры шпітальнай хірургіі інтстытута. З лютага 1980 года ўзначаліў кафедру неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Заснавальнік і кіраўнік кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі ўдасканалення ўрачоў. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны першы ў Беларусі Рэспубліканскі цэнтр лазернай хірургіі. Узначальваў праўленне навуковага таварыства хірургаў Мінска і Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1993 года першым з беларускіх хірургаў выканаў лапараскапічную халецыстытэктамію пры вострым халецыстыце. На працягу шэрагу гадоў займаў пасаду Галоўнага хірурга 4-а ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій[3]. Атрымаў 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы[3]. Пад кіраўніцтвам Р. П. Шораха абаронены 5 доктарскіх і 8 кандыдацкіх дысертацый[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Лазеры, плазменный скальпель в неотложной абдоминальной хирургии — Мн., 1993. (разам з І. Г. Ляндрэсам і П. М. Назаранкам);
- Острый холецистит — Мн., 1997. (разам з М. В. Завадай);
- Язвенные гастродуоденальные кровотечения : (тактика и лечение) — Мн., 1998. (разам з У. У. Клімовічам).
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1988)[3].
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
- Дзейсны ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі (1999)[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шо́рах Рыгор Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2015 год. / Сост. Н. С. Шумин. — Минск: ГУ РНМБ, 2014. — С. 32. — 67 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Григорий Павлович Шорох: (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2010. — Т. 18, № 4. — С. 180—182. (руск.)
- База патентов Беларуси Архівавана 3 кастрычніка 2019. (руск.)
- Шорох, Григорий Павлович (доктор медицинских наук; род. 1930) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Жабінкаўшчына навуковая // Газета «Сельская праўда»
- Экстренная медицинская посощь в современных условиях. Сборник научных трудов республиканской научно-практической конференции, посвященной 35-летию учреждения здравоохранения «Городская клиническая больница скорой медицинской помощи» / Под общей редакцией ректора Бел МАПО, Чл.-корр. НАН РБ, д.м.н., профессора Демидчика Ю. Е. — Минск: БелМАПО, 2013. Архівавана 3 кастрычніка 2019. (руск.)
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
- Памерлі 26 красавіка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
- Хірургі СССР
- Хірургі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі