Піліп Давідчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піліп Давідчык
Род дзейнасці грамадскі дзеяч і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 1925(1925)
Месца нараджэння в. Галынь (па інш. звестках — в. Равяцічы), Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Альма-матар
Партыя

Піліп Давідчык (нар. 1925) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1] Ад’ютант Барыса Рагулі, старэйшы лейтэнант, дэсантнік «Дальвіца».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1925 г. у в. Галынь (па іншых звестках — в. Равяцічы) у Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Скончыў Навагрудскую настаўніцкую семінарыю.

Падчас Другой сусветнай вайны далучыўся да нелегальнай Беларускай незалежнай партыі. У канцы 1943 г. далучыўся да навагрудскага эскадрона Барыса Рагулі, дзе быў яго ад’ютантам. Са жніўня 1944 г. праходзіў падрыхтоўку ў паветрана-дэсантным батальёне «Дальвіц». У кастрычніку 1944 г. разам з Міколай Рулінскім вывез архіў кіраўніка Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР Кастуся Езавітава з Рыгі, за што быў адзначаны знакам «Для народаў Усходу» з мячамі. Узяў шлюб з радысткай Верай Краскоўскай.

17 лістапада быў дэсантаваны на тэрыторыю Беларусі ў складзе групы на чале з Міхалам Вітушкам. Арыштаваны 28 лістапада 1944 г. Паводле Кастуся Шышэі, «у дадзенай сітуацыі Давідчык аказаўся не на ўзроўні пастаўленых перад ім задач». Сяргей Ёрш адзначаў, што Піліп Давідчык пасля дэсанту прыйшоў да бацькоў, а яны яго здалі ў НКУС, бо спадзяваліся, што савецкая ўлада нібыта даруе іх сыну.[2] Быў асуджаны на 8 гадоў савецкіх канцлагераў. Пакаранне адбываў верагодна ў Казахстане.

Пасля вызвалення жыў у Тбілісі ў Грузіі, дзе стварыў новую сям’ю. Паводле адной інфармацыі стаў навукоўцам-матэматыкам, паводле іншай — завочна скончыў Маскоўскі інстытут па механізацыі і працаваў у Тбілісі на тытунёвай фабрыцы. У сваіх успамінах «З перажытага» Янка Жамойцін характырызуе Давідчыка так: «гаваркі, упэўнены ў сваіх здольнасцях і дасягненнях».

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёрш, С. Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён «Дальвіц» 1944—1945 гг. — Мн.: [б. в.], 2012. — 311 с.
  • Малідзіс А. Лёс архіва Кастуся Езавітава //Беларускі дайджэст, 1996, № 10(34), кастрычнік
  • NKWD o polskim podziemiu. 1944—1948. Konspiracja polska na Nowogrodczyźnie i Grodzieńszczyźnie. — Warszawa, 1997. S. 1
  • Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы й дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск — Слонім: БГАКЦ, 1998. С. 47, 66, 92
  • Шарэцкі С. Іх лёсы звязаныя з Вільняй. — Вільня: Jusida, 2001. С. 133, 136, 137, 143
  • Вайтовіч А. Застаюся сябрам Беларускай Незалежніцкай Партыі! // Беларускі Рэзыстанс, 2008, № 1(5). С. 107, 101, 110, 114—118
  • Czasopis, Nr 5 (275). Травень — maj 2014.