Піраргірыт
Піраргірыт | |
---|---|
Формула | Ag3SbS3 |
Прымесь | As |
Сінгонія | трыганальная |
Крышталічная рашотка | a = 11.047, c = 8.719, Z = 6 |
Крышталічная рашотка | a = 11.047, c = 8.719, Z = 6 |
Колер | ярка-чырвоны, свінцова-шэры да чорнага |
Колер рысы | вішнёва-чырвоны |
Бляск | паўметалічны алмазны |
Празрыстасць | паўпразрысты, прасвечвае |
Цвёрдасць | 2,5—3 |
Спайнасць | сярэдняя па {1011} |
Злом | няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 5,8 г/см³ |
Піраргірыт на Вікісховішчы |
Піраргіры́т — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід серабра і сурмы, Ag3SbS3. Змяшчае 59,75 % серабра, 22,48 % сурмы, 17,76 % серы[1]. Апісаны ў 1831 годзе.
Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, агрэгаты, украпіны. Малекулярная маса 541,55[1]. Колер ад ярка-чырвонага да свінцова-шэрага, чорнага з чырванаватым адлівам. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,82 (5,85[1]) г/см³. Крохкі. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Паходжанне і радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Піраргірыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца разам з мінераламі, змяшчаючымі сурму, з акантытам, кальцытам, даламітам, кварцам. З цягам часу замяшчаецца галагенідамі серабра і самародным серабром.
Радовішчы піраргірыту маюцца ў Аўстраліі, Балівіі, Германіі, Іспаніі, Італіі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Чэхіі, Перу, Расіі, Чылі.
Зноскі
- ↑ а б в Pyrargyrite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пираргирит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 147. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Пираргирит // Горная энциклопедия / Под редакцией Е. А. Козловского — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)