П’ер Вебо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
П’ер Вебо
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1982(1982-01-20)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Камерун
 Іспанія
Рост 181 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Істанбул Башакшэхір
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Гамбія Рэал (Банжул)
2000—2002 Уругвай Насьяналь 21 (15)
2003—2007 Іспанія Асасуна 114 (20)
2003   Іспанія Леганес 7 (0)
2007—2011 Іспанія Мальёрка 113 (27)
2011—2013 Турцыя Істанбул ББ 54 (24)
2013—2015 Турцыя Фенербахчэ 65 (24)
2015—2017 Турцыя Асманлыспор 49 (15)
2017—2018 Турцыя Газіянтэп 24 (7)
2018 Уругвай Насьяналь 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2014 Камерун Камерун 58 (19)
Трэнерская кар’ера
2019— Турцыя Істанбул Башакшэхір трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 снежня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Ашы́ль Вебо́ Куамо́ (фр.: Pierre Achille Webó Kouamo; нар. 20 студзеня 1982, Бафусам, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна (2003—2014). У цяперашні час працуе трэнерам у турэцкім клубе «Істанбул Башакшэхір».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру П’ер распачаў у Гамбіі, пазней выступаў ва Уругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам з якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў у Еўропу, далучыўшыся да складу клуба «Леганес» у сярэдзіне сезона 2002/03. Пасля заканчэння сезона ўлетку Вебо падпісаў кантракт з клубам Ла Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасня 2003 года ў матчы супраць мадрыдскага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 года Вебо хварэў на малярыю, пасля таго, як пабываў на радзіме ў Камеруне[3].

У ліпені 2007 года Вебо пакінуў «Асасуну» ў якасці вольнага агента і мог перайсці ў французскі «Лар’ян»[4], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 года ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 з’ехаў гуляць у Турцыю, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 года за іншы стамбульскі клуб «Фенербахчэ».

Улетку 2015 года перайшоў у клуб «Асманлыспор» з Анкары, а ў верасні 2017 года далучыўся да клуба Першай лігі Турцыі «Газіянтэп». Пакінуў «Газіянтэп» па заканчэнні сезона 2017/18.

У верасні 2018 года праз 16 гадоў вярнуўся ў «Насьяналь», пакінуў яго ў канцы таго ж года. У 2019 годзе перайшоў на трэнерскую працу ў «Істанбул Башакшэхір», дзе стаў памочнікам галоўнага трэнера.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У складзе нацыянальнай зборнай Камеруна гуляў з 2003 года. У складзе зборнай прымаў удзел у двух Кубках афрыканскіх нацый і двух чэмпіянатах свету.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Насьяналь»:

«Фенербахчэ»:

Зноскі

  1. Pierre Webó // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pierre Webó // FBref.com
  3. Камерунский нападающий «Осасуны» заболел малярией. Советский Спорт
  4. Пьер Вебо покидает «Осасуну». Спорт-Экспресс

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]