Самюэль Это’о
Самюэль Это’о | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Самюэль Это’о Фіс | |
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1981[1][2][…] (37 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 179 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 81 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
1991 — 1995 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
1997 — 2000 | ![]() |
3 (0) |
1997 — 1998 | → ![]() |
28 (3) |
1999 | → ![]() |
0 (0) |
2000 | → ![]() |
13 (6) |
2000 — 2004 | ![]() |
120 (48) |
2004 — 2009 | ![]() |
145 (108) |
2009 — 2011 | ![]() |
67 (33) |
2011 — 2013 | ![]() |
53 (25) |
2013 — 2014 | ![]() |
21 (9) |
2014 — 2015 | ![]() |
14 (3) |
2015 | ![]() |
17 (2) |
2015 — 2018 | ![]() |
73 (44) |
2018 | ![]() |
13 (6) |
2018 — | ![]() |
1 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2000 | ![]() |
6 (1) |
1996 — 2014 | ![]() |
118 (56) |
Трэнерская кар’ера | ||
2015 — 2016 | ![]() |
в.а. |
Міжнародныя медалі | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Сідней 2000 | футбол |
Кубкі канфедэрацый | ||
Срэбра | Францыя 2003 | |
Кубкі афрыканскіх нацый | ||
Золата | Гана/Нігерыя 2000 | |
Золата | Малі 2002 | |
Срэбра | Гана 2008 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Самюэль Это’о (фр.: Samuel Eto’o; 10 сакавіка 1981, Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, нападнік клуба «Катар» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Камеруна, адзін з найлепшых футбалістаў афрыканскага футбола. Найлепшы бамбардзір у гісторыі Кубка афрыканскіх нацый.
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
У 1997 годзе Это’о далучыўся да мадрыдскага «Рэала». Ён стаў іграком рэзерва, і не меў права ўдзельнічаць у афіцыйных гульнях, паколькі рэзервовая каманда «Рэала» знаходзілася на той момант у лізе, дзе было забаронена заяўляць на матч ігракоў з краін, якія не ўваходзілі ў ЕС. Таму на працягу некалькіх гадоў Это’о знаходзіўся ў розных клубах на правах арэнды.
Ён добра зарэкамендаваў сябе ў выступах за «Мальёрку», клубам было прынятае рашэнне выкупіць Самюэля ў «Рэала». Это’о апраўдаў чаканні ўладальнікаў клуба: на момант пераходу ў «Барселону» улетку 2004 года яму належаў рэкорд паводле колькасці галоў, забітых за «Мальёрку» у першынстве Іспаніі.
Дэбютаваў у новым клубе Самюэль 29 жніўня 2004 года. 29 лістапада 2008 года нападнік забіў 111 мяч у афіцыйных матчах за «Барселону» і ўвайшоў паводле гэтага паказчыку ў дзясятку лепшых ігракоў у гісторыі «сіне-гранатавых». У складзе «Барселоны» Это’о двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Іспаніі, Суперкубка Іспаніі і пераможцам Лігі чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Іспаніі.
Улетку 2009 года Это’о перайшоў у «Інтэр». 8 жніўня 2009 года Самюэль забіў свой першы гол у афіцыйных матчах за «Інтэрнацыянале». У дэбютным сезоне за клуб ён у трэці раз у кар’еры выйграў Лігу чэмпіёнаў. 21 жніўня 2010 года ігрок вызначыўся дублем у матчы за Суперкубак Італіі, што дапамагло «Інтэрнацыянале» атрымаць перамогу з лікам 3:1.
23 жніўня 2011 года Это’о нечакана перайшоў у расійскі «Анжы», дзе іграка прапанавалі заробак у 20 млн еўра пасля спагнання ўсіх падаткаў[4]. Дэбютаваў Самюэль 27 жніўня ў матчы супраць «Растова», калі выйшаў на замену на 30 хвілін і забіў год на 80-й хвіліне з падачы Жыркова. У жніўні 2013 года ўладальнік клуба з Дагестана Сулейман Керымаў вырашыў значна скараціць клубны бюджэт, з-за часу шмат ігракоў былі выстаўлены на трансфер.
29 жніўня 2013 года Это’о падпісаў аднагадовы кантракт з англійскім клубам «Чэлсі»[5]. 26 жніўня 2014 года было абвешчана пра пераход Самюэля ў «Эвертан», з якім ігрок падпісаў 2-гадовы кантракт[6]. 30 жніўня 2014 года дэбютаваў за клуб, выйшаўшы на замену, і забіў мяч у браму свайго былога клуба «Чэлсі». У пачатку 2015 года вярнуўся ў Серыю A, падпісаўшы кантракт на 2,5 гады з клубам «Сампдорыя».
25 чэрвеня 2015 года Это’о падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Антальяспорам». 15 жніўня ў дэбютным матчы за новы клуб адзначыўся дублем у браму «Істанбул ББ». Стаў капітанам каманды, некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера. У студзені 2018 года пакінуў «Антальяспор»[7] і на наступны дзень перайшоў у «Каньяспор»[8]. У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб з Коньі[9] і неўзабаве далучыўся да «Катара»[10].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У складзе нацыянальнай зборнай Камеруна Это’о стаў чэмпіёнам Алімпіяды 2000 года і двойчы чэмпіёнам Кубка афрыканскіх нацый.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Мальёрка»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2003
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (3): 2005, 2006, 2009
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2005, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2006, 2009
«Інтэр»:
- Чэмпіён Італіі: 2010
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2010, 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Камерун:
- Пераможца Кубка афрыканскіх нацый (2): 2000, 2002
- Алімпійскі чэмпіён: 2000
Зноскі
- ↑ http://www.espnfc.com/player/11718/samuel-etoo — ESPN.
- ↑ http://www.mlssoccer.com/players/samuel-etoo
- ↑ Samuel Eto'o // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel Eto’o to become world’s highest earning footballer if he passes medical with Anzhi Makhachkala. The Telegraph
- ↑ Eto’o signs. Chelsea F.C.
- ↑ Everton sign Eto’o. EvertonFC
- ↑ «Антальяспор» расторг контракт с Это’О. by.tribuna.com.
- ↑ «Коньяспор» объявил о переходе Это’О, использовав видео по мотивам «Игры Престолов». by.tribuna.com.
- ↑ «Коньяспор» расторг контракт с Это’О из-за финансовых проблем в клубе. by.tribuna.com.
- ↑ Это’О стал игроком ФК «Катар». Это 13-й клуб в его карьере. by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самюэль Это’о
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ESPN (англ.)
Зборная Камеруна — Чэмпіянат свету 1998
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Санго'о (б) • 2 Эланга • 3 Вамэ • 4 Сонг • 5 Кала • 6 Нжанка • 7 Амам-Біік • 8 Анжыбо • 9 Чамі • 10 Мбама • 11 Это’о • 12 Ларан • 13 Абанда • 14 Сімо • 15 Ндо • 16 Андэм (б) • 17 Пансэ • 18 Іпуа • 19 Маўвэ • 20 Алембэ • 21 Жоб • 22 Букар (б) • трэнер: Клод Ле Руа |
Зборная Камеруна — Чэмпіянат свету 2002
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Букар (б) • 2 Чата • 3 Вамэ • 4 Сонг • 5 Кала • 6 Нжанка • 7 Ндо • 8 Нжытап • 9 Это’о • 10 Мбама • 11 Нд'ефі • 12 Ларан • 13 Метамо • 14 Эпаль • 15 Альнуджы • 16 Санго'о (б) • 17 Фаэ • 18 Сюфо • 19 Джэмба-Джэмба • 20 Алембэ • 21 Жоб • 22 Камені (б) • 23 Нгом Ком • трэнер: Вінфрыд Шэфер |
Зборная Камеруна — Чэмпіянат свету 2010
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Камені (б) • 2 Асу-Экато • 3 Н'Кулу • 4 Р. Сонг • 5 Басонг • 6 А. Сонг • 7 Н'Гемо • 8 Нжытап • 9 Это’о • 10 Эмана • 11 Макун • 12 Бонг • 13 Шупо-Матынг • 14 Шэджу • 15 Вебо • 16 Хаміду (б) • 17 Ідрысу • 18 Эно • 19 Мбія • 20 Манджэк • 21 Матып • 22 Н'Ды Асембэ (б) • 23 Абубакар • трэнер: Поль Ле Гуэн |
Зборная Камеруна — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Феджу (б) • 2 Асу-Экато • 3 Н'Кулу • 4 Джэгуэ • 5 Нунко • 6 Сонг • 7 Н'Гемо • 8 Муканджо • 9 Это’о • 10 Абубакар • 11 Макун • 12 Бедымо • 13 Шупо-Матынг • 14 Шэджу • 15 Вебо • 16 Ітанж (б) • 17 Мбія • 18 Эно • 19 Алінга • 20 Салі • 21 Матып • 22 Ньём • 23 Н'Джок (б) • трэнер: Фолькер Фінке |
|
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Дуале
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Камеруна
- Ігракі зборнай Камеруна па футболе
- Ігракі ФК Катар
- Ігракі ФК Каньяспор
- Ігракі ФК Антальяспор
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Анжы
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Мальёрка
- Ігракі ФК Леганес
- Ігракі ФК Эспаньёл
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Футбольныя трэнеры Камеруна
- Трэнеры ФК Антальяспор
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад Камеруна
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Уладальнікі трафея Пічычы