Пятро Бітэль
Пятро Бітэль | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1991 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, краязнавец |
Мова твораў | беларуская |
Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета — 18 кастрычніка 1991, в. Вішнева; Псеўданімы: Леанід з-пад Вішнева) — беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю (1931). У 1931—1939 гадах настаўнічаў. У 1944 годзе вывезены ў Германію, вызвалены ў 1945 годзе, служыў у Чырвонай Арміі.
У 1946—1947 гадах працаваў настаўнікам, у 1947 годзе звольнены з настаўніцкай працы. Стаў праваслаўным святаром. У 1950 годзе арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобласці, Омску і Джэзказгане. У 1956 годзе вызвалены. Да 1963 служыў у царкве.
У 1963—1974 гадах зноў настаўнічаў. Скончыў Мінскі педінстытут (1970). Рэабілітаваны ў 1978.
Памёр 18 кастрычніка 1991 года ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна. Пахаваны на мясцовых могілках[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984).
Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю. Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М. Канапніцкай, Б. Пруса, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Франко, Т. Шаўчэнкі, Б. Брэхта, Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера і інш.
Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Зноскі
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 21 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі. — Т. 1. — С. 281;
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — С. 57;
- БЭ. — Т. 3. — С. 163;
- ЛіМ. № 43, 1991. 25 кастр.;
- ЭГБ. — Т. 2. — С. 45;
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т. 1. — С. 451.
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Радуні
- Памерлі 18 кастрычніка
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Валожынскім раёне
- Пахаваныя ў Вішневе (Валожынскі раён)
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)