Павел Кірылавіч Белавусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. К. Белавусаў)
Павел Кірылавіч Белавусаў
Дата нараджэння 28 жніўня 1915(1915-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1980(1980-11-21) (65 гадоў)
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і станковая скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Васіль Харлампіевіч Федчанка[d]
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Павел Кірылавіч Белавусаў (28 жніўня 1915, Такмак, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя, цяпер Украіна — 21 лістапада 1980) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1939 годзе скончыў Варашылаўградскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў В. Федчанкі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў шэрагах Чырвонай Арміі. Па вайне жыў у Мінску. Працаваў ва Упраўленні аддзелачных работ, спецыялізаваўся ў галіне архітэктурна-дэкаратыўнай скульптуры. Пад яго кіраўніцтвам брыгада скульптараў у складзе С. Адашкевіча, А. Заспіцкага, В. Палійчука стварыла шэраг рэльефаў і статуй, якія ўпрыгожваюць фае і залы Мінскага сувораўскага вучылішча, будынкі на Прывакзальнай плошчы і іншыя адміністрацыйныя і жылыя пабудовы Мінска. У рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках стаў удзельнічаць з 1951 года. У 1951 годзе прыняты ў члены Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыял Воінскай Славы каля в. Лудчыцы.

Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры ў жанрах фігуратыўнай кампазіцыі і партрэта. Адной з вядучых тэм творчасці П. Белавусава стала ваенная тэма. Сярод работ гэтай тэматыкі — «Партызан на допыце» (1952), «Аб сябрах-аднапалчанах» (1955), «Пісьмо» (1957), «Апошні бастыён» (1958), «Салдаты. 1941 год» (1969) і інш. Павел Белавусаў з’яўляецца таксама аўтарам помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у в. Сінягова Старадарожскага раёна Мінскай вобласці (1962), помніка партызанскай брыгадзе «Жалязняк» у Бягомлі (1967), Мемарыяла Воінскай Славы каля в. Лудчыцы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (1984, усе ў суаўтарстве).

Сярод іншых твораў — кампазіцыі «Варатар» (1957), «Мінчанка» (1958), «Мантажнікі» (1960), «Хірург» (1962), «А маці ўсё чакаюць» (1975) і інш.

Помнік Леніну ў Бабруйску

Працаваў скульптар і ў партрэтным жанры. Ім створаны партрэты У. Маякоўскага (1957), Я. М. Свярдлова (1963), У. І. Леніна (1967, 1973), С. Ясеніна (1973), Ю. Смірнова, Героя Савецкага Саюза А. Р. Саенкі (абодва 1975) і інш.

Характэрызуючы адметныя рысы творчасці майстра, спецыялісты адзначаюць, што лепшыя творы П. Белавусава вылучаюцца ўнутранай дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўленчых сродкаў.

Творы П. К. Белавусава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе П. Белавусаў у складзе аўтарскага калектыву за стварэнне Мемарыяла Воінскай Славы «Лудчыцкая вышыня» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (пасмяротна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белавусаў Павел Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  • Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 6.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С. 531.
  • Павел Кірылавіч Белавусаў [Выяўленчы матэрыял] = Павел Кириллович Белоусов. — Мінск, 1959. — 1 л.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 341.
  • Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С. 39.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 323.