Перайсці да зместу

Павел Аркадзевіч Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Марціновіч)
Павел Аркадзевіч Марціновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1954(1954-06-27)
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 2017 (62 гады)
Грамадзянства
Бацька Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч
Маці Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

Павел Аркадзевіч Марціновіч (27 чэрвеня 1954, Мінск — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Аркадзя Марціновіча. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1976) і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978—1979 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі часопіса «Вясёлка».

Памёр у красавіку 2017 года. Крэміраваны 28 красавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[1].

Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).

Перакладаў з англійскай, літоўскай, польскай, чэшскай моў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэшскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).

Зноскі