Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аркадзь Марціновіч)
Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 сакавіка 1920(1920-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 2009(2009-05-09) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d]
Дзеці Павел Аркадзевіч Марціновіч
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч (10 сакавіка 1920, Барбарова, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 9 мая 2009) — беларускі празаік, паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Нічыпара Нічыпаравіча і Вольгі Якубаўны. Скончыў Глускую сямігодку (1934), працаваў памочнікам рахункавода ў калгасе, потым дыспетчарам аўтаатрада, які будаваў шашу. У 1939 г. скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Працаваў у Турэцкай і Цітвянскай сямігадовых школах на Міншчыне. У 1939—1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., у Вялікай Айчыннай вайне. Быў тройчы паранены. Радавы, пасля заканчэння ваенна-пяхотнага вучылішча з мая 1942 г. — камандзір роты процітанкавых ружжаў. Браў удзел у баях пада Ржэвам. Пасля апошняга ранення служыў у тылавых часцях у Сярэдняй Азіі. З 1946 г. — літсупрацоўнік, потым загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Савецкі селянін». У 1950 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1955 г. — завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Калгасная праўда» (1950—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1964), у выдавецтве «Беларусь» (1964—1971). У 1971—1972 гг. — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры і мастацтва, у 1972—1974 гг. — літаратурны кансультант СП БССР. У 1974—1981 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП Беларусі (1959).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы былі апублікаваны ў 1938 г. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея» (1960), «Водгулле» (1963), «Прасека» (1967), «Панарама» (1970), «Няхай ідзе дождж» (1973), «Сцюжа» (1976), раманы «Не шукай слядоў сваіх» (1979), «Груша на Голым Полі» (1986), «Цень крумчаковага крыла» (1991), зборнік вершаў «Чырвоныя ветразі» (1965), аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў» (1966). У 1974 г. выйшла «Выбранае», у 1980 г. — Збор твораў у 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову кнігі «Самы чалавечны чалавек» Н. Ходза (1968), «Прыгоды Гугуцэ» С. Вангелі (1971), «Вецер у галаве» Х. Мянд (1971), «Месяц і сонца» С. Баруздзіна (1972), «Белая вясёлка» К. Паўстоўскага (1976).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Леаніла Сымонаўна Марціновіч, беларускі лінгвіст. Сын — Павел Аркадзевіч Марціновіч, пісьменнік і перакладчык. Гадаваў дачку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]