Перайсці да зместу

Мінскі крэматорый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінскі крэматорый — адзіны ў Беларусі крэматорый, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўночных могілак па-за межамі Мінска. Заснаваны 1 жніўня 1986 года. На пачатак 2011 года ў ім праведзена больш 76 тыс. крэмацый[1].

Структура крэматорыя[2]

[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі крэматорый складаецца з рытуальнай часткі, у якую ўваходзяць 3 рытуальныя залы, адміністрацыйна-пабытовы цэх і цэх крэмацыі з 4 пячамі. Вакол асноўнага будынка знаходзяцца калумбарныя сцены і сектар з 19 склепаў. У рытуальным корпусе таксама знаходзіцца магазін рытуальных прыналежнасцяў.

Уласна рытуальныя залы не маюць пэўнай рэлігійнай ці сімвалічнай атрыбутыкі, акрамя упрыгожання пастамента для труны [1].

Цікавыя факты пра мінскі крэматорый[3]

[правіць | правіць зыходнік]
  • Акрамя жыхароў Беларусі платна крэміруюць жыхароў Расіі і краін Балтыі.
  • У крэматорыі захоўваецца 75 кінутых урн.
  • Каштоўныя металы, якія застаюцца пасля крэмацыі, здаюцца ў лабараторыю БДУ на пераапрацоўку.

Зноскі

  1. Минский крематорий(нявызн.). ritorg.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2023. Праверана 3 чэрвеня 2025.
  2. Минский крематорий // Ritorg.by
  3. Минский крематорий: круглосуточно, с одним выходным в год // Наша Ніва 17 снежня 2012 г.