Павел Піліпавіч Дубашынскі
Павел Піліпавіч Дубашынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 2000 (69 гадоў) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Павел Піліпавіч Дубашы́нскі[1] (14 сакавіка 1931, Гарбуны, цяпер злілася з в. Пялікі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 2 красавіка 2000) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1955, педагог Л. Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Я. Купалы.
Сярод лепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп » У. Маякоўскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Я. Купалы. Значнага поспеху дасягнуў у нацыянальным рэпертуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і інш. Сярод роляў: Камендант («Трыбунал» А. Макаёнка), Гастрыт («Вечар» А. Дударава), Дабрыян («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Князь К. («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага)[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубашинский Павел Филиппович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 454. (руск.)
- Дубашы́нскі Павел Піліпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 288. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Дубашынскі Павел Піліпавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дубашынскі Павел Піліпавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Павел Дубашинский // Кино-Театр. РУ (руск.)
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі