Рабаванне Рыма (1527)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рабаванне Рыма, 1527)
Трынаццацігадовая вайна
Асноўны канфлікт: Вайна Каньякскай лігі
«Спусташэнне Рыма ў 1527 годзе», Іаган Лінгельбах
Дата 6 мая 1527
Месца Рым, Італія
Праціўнікі
Імперыя Карла V (мяцежнікі):
Свяшчэнная Рымская Імперыя
Іспанія
Герцагства Гвастала
Папская вобласць
Камандуючыя
Ферантэ I Ганзага
Карл III дэ Бурбон
Філібер дэ Шалон
Клімент VII
Рэнца дэ Чэры
Сілы бакоў
20.000 5000 кандацьераў
189 швейцарскіх гвардзейцаў
Страты
15.000 500 забітых, параненых ці палонных
Агульныя страты
45.000 мірных жыхароў забіта, паранена ці палонена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рабаванне Рыма 6 мая 1527 года (італ.: Sacco di Roma) — ключавы эпізод вайны Каньякскай лігі, падчас якога шматнацыянальныя войскі імператара Карла V, якія выйшлі з-пад кантролю, узялі «вечны горад» і разрабавалі яго, а Рымскі Папа Клімент VII апынуўся ў аблозе ў Замку Святога Анёла.

Папа Клімент VII з фларэнційскага роду Медычы бачыў сваёй задачай паслабленне эканамічнага і палітычнага ўплыву Габсбургаў на Святы Прастол. З гэтай мэтай ён стварыў Каньякскую лігу, у якую апроч Францыі ўвайшлі італьянскія дзяржавы — родная для пантыфіка Фларэнцыя, Венецыя і Мілан. Адным з пладоў гэтага альянсу стаў шлюб пляменніцы Клімента, Кацярыны Медычы, з французскім дафінам.

У красавіку 1527 года, калі ў Фларэнцыі разгаралася народнае паўстанне супраць Медычы, па Апенінах блукала да 34 тысяч імперскіх наймітаў — іспанцы на чале з Шарлем дэ Бурбонам, нямецкія ландскнехты на чале з Георгам фон Фрундсбергам, італьянскія пехацінцы і атрады конніцы пад начальствам Фердынанда Ганзага і прынца Аранскага.

Імператарская казна была пустая, і плаціць наймітам было няма чым. У пошуках лёгкай здабычы імперцы нечакана высунуліся з Арэца ў бок папскай сталіцы — Рыма. Папа быў заняты падзеямі ў Фларэнцыі, і абаронцы горада былі нешматлікімі — каля 5000 апалчэнцаў на чале з кандацьерам Рэнца дэ Чэры і швейцарская гвардыя.

Імператарская армія (да якой далучылася нямала разбойнікаў з усёй Італіі) 6 мая прыступіла да аблогі Рыма. Склалася неймаверная дагэтуль сітуацыя, калі хрысціянскае войска аблажыла горад «намесніка Хрыста на Зямлі». Сярод тых, хто трымаў аблогу Рыма, сустракаліся лютэране, аднак сам Лютэр не ўхваляў гэта прадпрыемства. Не быў задаволены (прынамсі, знешне) гэтымі падзеямі і імператар, хоць зневажэнне папы, безумоўна, узмацняла яго пазіцыі ў Еўропе. Але асноўны кантынгент тых, хто абложваў горад, складалі нямецкія найміты, для якіх Рым быў сімвалам адступніцтва ад хрысціянскіх каштоўнасцей, які заграз у грахах.

Падчас абстрэлу гарадскіх сцен загінуў былы канетабль Францыі Шарль дэ Бурбон і ў лагеры тых, што абложваў горад, запанавала анархія. Паводле легенды, фатальны выстрал быў зроблены залатаром Бенвенута Чэліні. Імперцы ўварваліся ў горад і падверглі яго такому разрабаванню, якога ён не бачыў з часоў варварскіх нашэсцей.

Швейцарская гвардыя была перабіта на ступенях сабора Св. Пятра (з 189 гвардзейцаў ацалела ўсяго 42). Гэта падзея авеяна легендамі ў гісторыі Ватыкана — дагэтуль гвардзейцы прымаюць прысягу ў фатальны дзень 6 мая. Сам Папа апынуўся запёрты ў замку Святога Анёла, куды ён бег з Ватыканскага палаца, скарыстаўшыся тайным ходам (пасета).

Пасля пакарання смерцю абаронцаў горада пачалося павальнае рабаванне палацаў вяльможаў і кардыналаў, вядомых сваёй блізкасцю да пантыфіка. Па-праімперску настроеным рымлянам прыйшлося адкупляцца ад акупантаў золатам. Нават люты вораг папы, кардынал Калона, апынуўся бяссільным пакласці канец гэтаму.

У пачатку чэрвеня да горада былі сцягнуты сілы, якія захавалі вернасць папе. 6 чэрвеня Клімент VII быў выпушчаны з замка Святога Анёла, заплаціўшы фантастычны па тых часах выкуп у 400 тысяч дукатаў. Акрамя таго, найсвяцейшы прастол адмаўляўся ад сваіх правоў на Парму, П'ячэнцу, Чывітавек'ю і Модэну.

Разрабаванне Рыма стала пераломным момантам у гісторыі папства. За час зняволення пантыфіка венецыянцы занялі папскія гарады Равену і Чэрвію, а Сіджызмонда Малатэста вярнуўся ў Рыміні. Спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў на аднаўленне страчаных пазіцый у Італіі, аднак у Еўропе палітычны прэстыж Ватыкана быў падарваны назаўжды.

Праз некалькі гадоў ад Рыма адпала англіканская царква, за якой рушыла ўслед стварэнне нацыянальных цэркваў на поўначы Еўропы. Спустошаны горад спусцеў, ад папскага двара пачаўся адток мастакоў, якія яшчэ нядаўна складалі яго гонар. Над эпохай Адраджэння ў Рыме апусцілася заслона. З узрушэнняў 1527 года нарадзілася новае мастацкае цячэнне — маньерызм.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Гэтай падзеі прысвечана песня «The Last Stand» шведскай паўэр-метал гурта «Sabaton» з аднайменнага альбома.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]