Рагачоўска-Жлобінская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагачоўска-Жлобінская наступальная аперацыя (1944)
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 2126 лютага 1944
Месца Беларуская ССР
Вынік Перамога СССР
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР К. К. Ракасоўскі Сцяг Нацысцкай Германіі Эрнст Буш
Сілы бакоў
232 000 чалавек
Страты
7 164 беззваротныя 24 113 санітарныя

Рагачо́ўска-Жло́бінская наступа́льная апера́цыя — франтавая аперацыя войскаў правага крыла Беларускага фронту24 лютага 1944 года 1-га Беларускага фронту — камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), праведзеная ў перыяд 21-26 лютага 1944 года, з мэтай разграміць асноўныя сілы нямецкай 9 арміі групы армій «Цэнтр» (генерал-фельдмаршал Э. Буш) у раёне: Новы Быхаў, Жлобін, Рагачоў і стварэння спрыяльных умоў для наступлення на Бабруйскім напрамку. У ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі савецкія войскі нанеслі сур’ёзнае паражэнне суперніку, ліквідавалі яго плацдарм на левым беразе Дняпра (плошчай да 400 км²), фарсіравалі Дняпро і захапілі плацдарм (62 км па фронту і да 30 км у глыбіню) на яго правым беразе, які сыграў вялікую ролю ў Бабруйскай аперацыі 1944 года.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкія войскі займалі падрыхтаваную абарону (2 абарончыя паласы). Рагачоў і Жлобін былі ператвораныя ў моцныя вузлы супраціўлення.

Да Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі прыцягваліся 3-я армія, частка сіл 50-й і 48-й армій, 16-я паветраная армія. Галоўная роля ў аперацыі адводзілася 3-й арміі (генерал-лейтэнант А. В. Гарбатаў), якая, фарсіраваўшы па лёдзе раку Дняпро, павінна была ўдарам у абыход Рагачова з поўначы авалодаць горадам і ў далейшым развіваць наступленне на Бабруйск.

Ход аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

21 лютага ў раёне Рагачова войскі 3-й арміі перайшлі ў наступ. Поспех савецкім войскам забяспечыў нечаканы манеўр: атака была пачата не пасля артылерыйскай падрыхтоўкі, а адначасова з ёй. Калі быў дадзены сігнал да артпадрыхтоўкі, савецкія часці ў цемры пераадолелі пойму Дняпра, падышлі да яго правага абрывістага берага і да пачатку актыўных баявых дзеянняў былі ўжо ў так званай «мёртвай прасторы», недасягальнай агню праціўніка.

Да дзесяці гадзінам раніцы пярэдні край праціўніка з двума-трыма траншэямі і некалькімі населенымі пунктамі на беразе ракі амаль усюды быў заняты савецкімі войскамі. У некаторых месцах яны прасунуліся на два-тры кіламетры. Асабліва ўпарта праціўнік біўся за сяло Кісцяні, пераўтворанае ў моцны апорны пункт з кругавой абаронай. За першы дзень бою быў захоплены плацдарм у чатырнаццаць кіламетраў па фронце і да пяці кіламетраў у глыбіню. Але тактычная абарона праціўніка з-за адставання артылерыі яшчэ не была прарваная.

Зводны атрад лыжнікаў дайшоў да Рагачова і пачаў дзейнічаць па тылах праціўніка. На паўднёвым усходзе ад Старога Сяла лыжнікі перакрылі ўсе дарогі, якія ідуць ад Рагачова на Мадоры і Быхаў, у тым ліку і чыгунку Магілёў — Рагачоў, тым самым пазбавіўшы немцаў шляхоў адыходу і падцягвання рэзерваў[1].

На другі дзень наступлення, 22 лютага, савецкія войскі авалодалі населенымі пунктамі Жэліхоўка, Двайчаны, Асінаўка, Аляксандраўка, Мадора. У Старога Сяла 41-у стралковаму корпусу 3-й арміі ўдалося ўсталяваць сувязь са зводным лыжным атрадам. 22 лютага пачалі наступленне левафлангавыя злучэнни 50-й арміі.

На трэці дзень наступлення, 23 лютага, савецкія войскі прарвалі тактычную абарону праціўніка. Часці 80-га стралковага корпуса са складу 50-й арміі раніцай авалодалі станцыяй Тошчыца. 40-ы і 41-ы стралковыя карпусы 3 арміі выйшлі да ракі Друць і на подступы да Рагачова з паўночнага ўсходу і паўднёвага ўсходу адпаведна. 120-я гвардзейская стралковая дывізія] 41-га корпуса завязала бой за горад.

Камандаванне групай армій «Цэнтр» падцягнула да горада 5-ю танкавую дывізію і частку сіл 4-й танкавай дывізіі, з-пад Віцебска перакінулі 20-ю танкавую дывізію. Войскі 3-й арміі, адбіўшы контратакі праціўніка, 24 лютага начным штурмам вызвалілі Рагачоў. 40-ы корпус захапіў невялікі плацдарм за ракой Друць і ўтрымаў яго. 41-ы корпус захапіў два невялікіх плацдарма ля Рагачова, але ў выніку моцных контратак праціўніка вымушаны быў іх пакінуць. Войскі арміі на поўдзень ад Рагачова ліквідавалі варожы плацдарм на левым беразе Дняпра і выйшлі на подступы да Жлобіна.

50-я армія ў ходзе ўпартых баёў авалодала невялікім плацдармам на сваім левым флангу. 80-ы корпус выйшаў да Новага Быхава на заходнім беразе Дняпра і, злучыўшыся там з дывізіяй 50-й арміі, выйшаў на рубеж Істопкі, Гарох, Доўгі Лог, Красны Бераг, павёў бой за Хамічы.

У той жа дзень у Маскве быў праведзены салют у гонар савецкіх войскаў, якія вызвалілі горад Рагачоў.

25 лютага, нягледзячы на рашучыя дзеянні савецкіх злучэнняў, яны панеслі значныя страты, і не толькі не мелі поспеху, але і пакінулі паўднёвую ўскраіну вёскі Азяраны. Супраціў праціўніка ўзмацніўся. І камандуючы арміяй, увечары на сабранай нарадзе, пасля дакладаў начальнікаў разведвальнага і аператыўнага аддзелаў і высноў начальніка штаба прыняў рашэнне перайсці да трывалай абароны на ўсім фронце. Але з гэтым рашэннем не быў згодны камандуючы фронтам К. К. Ракасоўскі, які катэгарычна патрабаваў працягваць наступ на Бабруйск. Стаўка пагадзілася з рашэннем камандуючага 3-й арміяй, пацвердзіўшы яго 26 лютага. Савецкія войскі спынілі наступленне і перайшлі да абароны.

Вынікі аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Такім чынам завяршылася Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, якая праходзіла з 21 па 26 лютага 1944 года. Савецкія войскі фарсіравалі Дняпро, прарвалі моцна умацаваную абарончую паласу суперніка, захапілі выгадны у аператыўным дачыненні плацдарм памерам шэсцьдзесят два кіламетры па фронту і да трыццаці кіламетраў у глыбіню. Савецкія войскі ачысцілі ад ворага плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра. Вызвалілі горад Рагачоў, перарэзалі чыгуначную лінію Жлобін — Магілёў, захапілі плацдарм на рацэ Друць. У ходзе баёў знішчана звыш васьмі тысяч варожых салдат і афіцэраў, вялікая колькасць тэхнікі.

Колькасць войскаў Беларускага фронту да пачатку аперацыі — 232 000 чалавек. Людскія страты ў аперацыі: беззваротныя — 7164 чалавек (3,1 %), санітарныя — 24 113 чалавек, усяго — 31 277 чалавек, сярэднясутачныя — 5213 чалавек.[2]. За баявыя адзнакі 13 злучэнняў і часцей атрымалі ганаровыя наім. «Рагачоўскія».

Зноскі