Рададэндран жоўты
| Рададэндран жоўты | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Rhododendron luteum Sweet, 1830 | |||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Рададэндран жоўты, Азалія пантыйская[1] (Rhododendron luteum) — кветкавая расліна роду Рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападны куст вышынёй да 2 і больш метраў. Лісце чаргаванае, падоўжна-ланцэтнае, на кароткіх чаранках, па жылках рассеяна-валасістае, а па краях шчацініста-раснітчатае. Кветкі буйныя, аранжавыя або жоўтыя, з вельмі моцным пахам, сабраны на канцах галінак у малакветкавыя парасонападобныя шчыткі. Чашачка 5-раздзельная, рана ападае. Плод — падоўжная, пры выспяванні сухая карычневая каробачка. Расліна ядавітая[2].
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнаміжземнаморскі рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй Еўропы, Каўказ, Малая Азія (Пантыйскі хрыбет). У Беларусі знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах за паўночнай мяжой валынскага фрагмента арэала. Месцы росту: сасновыя і саснова-шыракалістыя лясы, пераважна на пераходных палосах паміж чарнічным і багуновым тыпамі лесу, узлескі, ускрайкі сфагнавых балот. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часта ўтварае густы падлесак.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт, эўтроф[2]. Расце на ўзлесках і палянах, верхавых (сфагнавых) балотах, камяністых россыпах, у горных хмызняках, парках, садах, каля дарог[2]. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня, пладаносіць у чэрвені—жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная, тэхнічная (лісце выкарыстоўваюць для дублення скур[2]), лекавая расліна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 4 Рододендрон жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Rhododendron L. — Рододендрон, Азалия // Определитель высших растений Беларуси / Под ред. Парфёнова В. И. — Минск: Дизайн Про, 1999. — С. 125. — 472 с: ил. — 1000 экз. — ISBN 985-6182-78-6. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рододендрон жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Rhododendron luteum Sweet (Рододендрон желтый) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2023)
- Виды растений и грибов, имеющих статус охраны РБ Архівавана 22 ліпеня 2023. (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2023) // Дзяржаўны кадастр расліннага свету Рэспублікі Беларусь
- Постановление Ьинистерства природных ресурсов и ихраны окружающей среды Республики Беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихсяпод угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь Архівавана 7 чэрвеня 2023. (руск.) (Праверана 22 ліпеня 2023)