Радзівон Арцёмавіч Ахоцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радзівон Арцёмавіч Ахоцін
Дата нараджэння 24 красавіка 1907(1907-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1972(1972-08-08) (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Званне палкоўнік
Камандаваў Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні

Радзівон Арцёмавіч Ахоцін (24 красавіка 1907, вёска Мары-Лугавая, Звянігаўскі раён, Марый Эл8 жніўня 1972) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Член КПСС з 1940 года. Са жніўня 1941 года кіраўнік Межаўскай падпольнай арганізацыі (Расонскае партыйна-камсамольскае падполле), з мая 1942 года ўзначальваў штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам у Расонскім раёне, адначасова быў камандзірам атрада, у ліпені 1942 — лістападзе 1943 гадоў камандзір Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, адначасова член Расонскага РК КП(б)Б. З 1945 года служыў у Чырвонай Арміі, у 1947—1965 гадах на савецкай, партыйнай і адміністратыўна-гаспадарчай рабоце.

Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]