Радзіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Радзі́ны — сямейна-бытавое свята ў беларусаў і іншых славянскіх народаў, якім урачыста адзначаецца нараджэнне дзіцяці.

У старажытнасці радзіны мелі магічнае значэнне — яны павінны былі забяспечыць парадзісе і яе дзіцяці шчасце, здароўе, доўгі век; з'яўляліся святам прыняцця ў грамадства новага прадаўжальніка роду.

Пасля прыняцця хрысціянства радзіны былі звязаны з абрадам хрышчэння (хрэсьбіны). Бабка-павітуха купала дзіця, потым, трымаючы яго на руках, разам з кумамі абыходзіла З разы вакол стала, на якім ляжаў хлеб, які яны за кожным разам цалавалі. Пасля гэтага кумы з нованароджаным адпраўляліся ў царкву. Калі кумы з дзіцем вярталіся — збіраліся госці (толькі жанатыя мужчыны і замужнія жанчыны), гаспадар запрашаў усіх за стол. Пад канец святочнага абеду падавалі бабіну кашу. Радзіны суправаджаліся радзіннымі песнямі, рознымі абрадамі. Вялікае значэнне на радзіны меў абмен падарункамі, ручнікамі, наміткамі, палатном, хлебам. Пашыраны і ў наш час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]