Развітанне на пачатку вясны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Развітанне на пачатку вясны
Развіта́нне на́ пача́тку вясны́
Выданне
Вокладка асобнага выдання
Жанр Сямейная хроніка
Аўтар Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2001
Дата першай публікацыі 2001
Асобнае выданне 2001
Выдавецтва Юнацтва
Колькасць старонак 511
Ілюстратар У. І. Сытчанка
Афармленне А. М. Каляда
Носьбіт кніга
ISBN 985-05-0387-4

«Развітанне на пачатку вясны» — зборнік прозы, створаны пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Глушаковым[1] і надрукаваны тыражом 3000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Юнацтва» у 2001 годзе[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.

Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці вялікае дзяржавы.

Значнасць твора[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Зубкоўскі адзначыў[3]:

" Ахвотна карыстаецца празаік сродкамі мастацкай публіцыстыкі ў тэатралогіі «Развітанне на пачатку вясны». Наследуючы традыцыі пенталогіі Івана Шамякіна, палескай хронікі Івана Мележа, У. С. Глушакоў абазначыў ідэалы хрысціянства, пісьменства. Выпісаў у творы пераканальныя вобразы бацькі, бабулі Наталлі, маці Любы, якія аб’яднаны сімвалічна ў вобразы Айчыны, Белай Русі. "

У творы закранается тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў для жыхароў паўднёвай Беларусі[4][5][6][7].

Іншыя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Кніга арыентавана на чытачоў старэйшага школьнага узросту.

Літаратурна-мастацкае выданне ўдзельнічала ў выставе «Чытаем па-беларуску» Новаельнянскай горпасялковай бібліятэкі-цэнтры зносін і інфармацыі[8], якая асвятлялася газетай «Перамога»[9].

Зноскі

  1. Запрос: a001=«BY-SEK-163655». Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  2. Государственная библиографическая информация. Национальная книжная палата Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  3. Путь в литературу Владимира Глушакова начинался с районки. Пухавіцкія навіны. Праверана 5 кастрычніка 2016.
  4. Тема Чернобыля. Крупская районная гимназия. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  5. Пакуль Чарнобыль глядзіць у душу. Верхнедвинская центральная районная библиотека им. Т. Хадкевича. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  6. «Чернобыльская трагедия — боль и печаль». ГУО «Средняя школа № 2 г. Скиделя». Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  7. Тема Чернобыля. Засинцевская базовая школа. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  8. Любителям белорусской литературы. «Дятловщина» информационный портал Дятловского района (2014-18-08). Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  9. Аматарам беларускай літаратуры. «Дятловщина» информационный портал Дятловского района. Праверана 5 кастрычніка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]