Размовы:Мірскі замак

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіў у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання.
Пасля далейшага абмеркавання артыкул быў павышаны да выдатнага (статус прысвоены 12 верасня 2013 года).

Арфаграфію з большага можна не правяраць. Артыкул будзе змяняцца і вырасце ў некалькі разоў.--Павел Петро (размовы) 13:15, 3 красавіка 2013 (UTC)

Перанос у Мірскі замкава-паркавы комплекс[правіць зыходнік]

Прапаную перанесці артыкул у Мірскі замкава-паркавы комплекс. Аргументы:
  • Менавіта такая назва дадзена ва ўсіх энцыклапедыях. Таксама ў Спісе ЮНЕСКА фігуруе таксама комплекс, а не замак.
  • Па-другое, другасныя аб'екты цікавыя толькі ў сувязі з замкам, гэта значыць утвараюць з ім комплекс. Пра іх канешне падрабязна можна не пісаць, але паколькі яны маюць сувязь з замкам, то разглядаць іх трэба.

Таму можа лепш было б Мірскі замкава-паркавы комплекс?--Павел Петро (размовы) 13:16, 23 мая 2013 (UTC)

Тут тая ж сітуацыя, што і з Храм Васіля Блажэннага/Пакроўскім саборам: паводле правіла аб найменні артыкулаў, прыярытэт павінен аддавацца найбольш вядомай назве, а не афіцыйнай. Канешне можна зрабіць асобны аглядны арт. Мірскі палацава-паркавы комплекс з карткай Аб'екта ЮНЕСКА, кароткім апісаннем ўсіх аб'ектаў-складнікаў і спасылкамі ({{main}}) на асобныя артыкулы пра іх, у тым ліку і на Мірскі замак. Увогуле знікненне з назвы слова -замак- мне не падабаецца, калі з Нясвіжам не было праблем, бо ён дайшоў на нас больш як палац (з часткова захаванымі інтэр'ерамі, без відавочных умацаванняў), дык Мірскі замак дайшоў хутчэй як абарончае збудаванне і цікавы менавіта гэтым, а не бутафорскім начыннем а-ля палац.
P.S. У культавыя Архітэктуру Беларусі і Збор помнікаў аб'ект унесены пад назвамі Мірскі замкава-паркавы комплекс і Палацава-замкавы комплекс --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:41, 23 мая 2013 (UTC)
Сімвал голасу «супраць» Супраць пераносу пад назву "Мірскі замкава-паркавы комплекс" і падобныя. Асабіста мне больш даспадобы простая назва "Мірскі замак". Большасць народу (у тым ліку і я) ведае толькі Мірскі замак і капліцу-пахавальню. Уводзіць канцэлярскую, хай сабе і юрыдычна дакладную, назву ў якасці назвы артыкула, мабыць, не варта. У любом выпадку, комплекс вядомы толькі дзякуючы замку. Не было б замка - не было б і комплекса.
Да таго ж, амаль увесь артыкул іменна пра замак. Пра парк і капліцы там толькі адносна невялікія падраздзелы.
Адно, што безумоўна варта зрабіць, - гэта стварыць старонкі-перасылкі на ўсе назвы, якія сустракаюцца ў афіцыйных дакументах.
Дарэчы, атрымаўся вельмі цікавы артыкул. Спадару Павел, Вы ўжо скончылі працу над ім? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:09, 5 чэрвеня 2013 (UTC)
Паважаны Дзяніс, дзякуй за цікавасць да артыкула.
Ужо хутка, засталося дадаць некалькі крыніц, пасля будзем насычаць выявамі.
Наконт пераносу. Згодны, што на слыху больш "Мірскі замак", чым нейкі там комплекс. І, канешне, апісанне большай часткай замка, усё астатняе - прыдаткі. Але даведнікі пісалі не дылетанты, дый у спісе ЮНЕСКА пазначаны як комплекс глядзі тут. Таму я таксама схіляюся да комплекса.--Павел Петро (размовы) 17:44, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Проста я пра тое, каб не атрымалася так, што новая назва будзе "шырока вядома ў вузкіх колах". Наўрад ці звычайны "абывацель" кожны дзень чытае прафесійныя даведнікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:20, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Я за тое, каб узяць прыклад з арт. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, які існуе разам з артыкуламі Палац Румянцавых — Паскевічаў, Петрапаўлаўскі сабор, Гомель, Капліца-пахавальня Паскевічаў, Зімовы сад, Гомель --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:10, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Падтрымліваю прапанову спадара Чаховіча. Такім чынам, можна стварыць аглядны артыкул пад назвай, напрыклад, "Мірскі замкава-паркавы комплекс", у якім напісаць пра кожны помнік з комплекса са спасылкай на адпаведны артыкул. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:22, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Уся справа ў тым, што менавіта комплекс уваходзіць у Спіс ЮНЕСКА, можна канешне зрабіць аглядны артыкул, але хочацца, каб добрым быў артыкул пра помнік ЮНЕСКА. І мы, канешне, разумеем, што тут пішацца менавіта пра Мірскі замак (у тэксце амаль заўсёды Мірскі замак). У сваю чаргу, іншыя аб'екты без сувязі з замкам не маюць вялікай цікавасці. Той жа дамок вартаўніка з брамай, калі б не было замка, мала чаго варты. Таму можа трэба найменаваць па тэрміналогіі ЮНЕСКА з перасылкай "Мірскі замак"?--Павел Петро (размовы) 09:16, 16 чэрвеня 2013 (UTC)
Не згодны, кожны са складнікаў уяўляе гісторыка-культурную цікавасць, што замацавана і ў Дзяржаўным спісе; гэтак Замкавы комплекс ”Мір“ мае 0-ю катэгорыю, г.з. унесены ў Спіс Сусветнай спадчына ЮНЕСКА, але кожны са складнікаў таксама мае ўласны шыфр і катэгорыю: уласна замак (0), пейзажны парк (2—аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння), Капліца-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх (2) і мазаічны абраз “Спас Пантакратар” на ёй (2), флігель (3-гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіянальнага значэння), уязная брама з домікам вартаўніка (3), прыдарожная капліца (3). Замкавы комплекс безумоўна цікавы, але некаторыя рэчы пра асобныя аб'екты можна распавесці выключна ў асобных артыкулах, а калі ўсё разам - складана правільна катэгарызаваць (дададзім да артыкула катэгорыі Капліцы Беларусі і Брамы Беларусі?), прастаўляць карткі (шаблон Сусветнай спадчыны ці {{Замак}}? Апошні, здаецца, больш інфарматыўны) і іншыя шаблоны (панатыцкаем у артыкул {{ГККРБ}} для кожнага аб'екта?) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:04, 16 чэрвеня 2013 (UTC)

Здымаю шаблон. Артыкул напісаны пра помнік ЮНЕСКА. Пішам замак, разумеем комплекс. Таму застаўляем як ёсць.--Павел Петро (размовы) 17:11, 14 ліпеня 2013 (UTC)

Хацеў дадаць выяву замкавай студні, але аніслова не знайшоў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:48, 11 верасня 2013 (UTC)

Нажаль, пра студню інфармацыі вельмі мала. Адзінае, што прыходзіць напамяць, гэта, што яе адкапалі пры Святаполк-Мірскіх (мо, сам Ядкоўскі?). Калі ласка, дадайце выяву, у будучым напішам і пра студню. Працы яшчэ многа.--Павел Петро (размовы) 18:41, 11 верасня 2013 (UTC)

Каардынаты[правіць зыходнік]

Выдатны выдатным, але дзе каардынаты? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:00, 13 верасня 2013 (UTC)

Паўночная Амерыка[правіць зыходнік]

Спадары, растлумачце мне адну рэч: чаму ў рэгіёнах указана Еўропа і Паўночная Амерыка? Пры чым тут Амерыка да Мірскага замка? --37.215.127.138 18:17, 19 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Паводле класіфікацыі ЮНЕСКА існуе рэгіён «Еўропа і Паўночная Амерыка». Беларусь у яго ўваходзіць. --Artificial123 (размовы) 18:42, 19 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]